У Менску пройдуць бясплатныя паказы польскіх, украінскіх і нямецкіх фільмаў

У сакавіку-траўні пройдуць бясплатныя паказы польскіх, украінскіх і нямецкіх фільмаў у межах кінаклюбу «Кадр», арганізаваныя Інстытутам Гётэ, Культурніцка-інфармацыйным цэнтрам пры амбасадзе Ўкраіны і Польскім Інстытутам. У праграме заплянавана 5 стужак розных гадоў: ад 60-х і па сёньня, адзначаных прэстыжнымі ўзнагародамі.
→«Вясна — будзе!» — харавая музыка ад Concordia Chor
Апошнім зімовым днём малады творчы харавы калектыў Concordia Chor гучна абвесьціў: «Будзе вясна!» Белую залю Дзяржаўнага Палаца культуры прафсаюзаў перапоўніў няхай яшчэ ня ўпэўнены, але доўгачаканы каляровы настрой цяпла. Праз гукі ўзьнёслай музыкі першымі, няўмелымі крокамі ступала ў сэрца вясна.
→Абвяшчаецца конкурс стыпэндый «Мэнэджэры культуры зь Сярэдняй і Ўсходняй Эўропы»

Фонд Робэрта Боша выдзяляе з 1 кастрычніка 2010-га 12 стыпэндый для мэнэджэраў у сфэры культуры з краін Сярэдняй, Усходняй і Паўднёва-Ўсходняй Эўропы для ўдзелу ў 13-месячнай праграме павышэньня кваліфікацыі ў галіне мэнэджмэнту ў сфэры культуры ў Германіі.
→Сустракаем вясну разам з Concordia Chor

Будзе вясна! Менавіта такую назву абраў для свайго канцэрта Concordia Chor, які адбудзецца 28 лютага ў 19:00 у Белай залі Дзяржаўнага Палаца культуры прафсаюзаў.
→ПраВакацыі: адгадваем, хто на здымку!
Фота зроблена ў час начных здымак аднаго казачнага каляднага праекту, які рабіўся ў амаль сакрэтных умовах.
→На «Беларускай вечарыне» ў Маскве на сцэне знайшлося месца для абодвух беларускіх сьцягоў

У мінулую нядзелю, 14 чэрвеня, беларусы Масквы сабраліся ў клюб «Plan B» на «Беларускую вечарыну», арганізаваную Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміяй «Беларусы Масквы» пры падтрымцы беларускай амбасады ў Расеі. На сцэне — сьцягі і песьні, у залі танцы і конкурсы, сярод гасьцей — Калдун. Як запальваюць беларусы ў Маскве — у фотарэпартажы.
→У Менску адчыняецца новы рок-клюб — «Шакаляд»

На канец вясны прыпала яшчэ адна значная падзея ў культурніцкім жыцьці Менску. Непадалёк ад станцыі мэтро «Аўтазаводзкая» адкрываецца новая альтэрнатыўная канцэртная пляцоўка — клюб «Шакаляд». На першыя дні працы клюбу заплянаваныя канцэрты гуртоў Mauzer, SOK, The Toobes і многіх іншых.
→Беларускі павільён Вэнэцыянскай біенале адчыніцца на пляцоўках БелЭКСПА

Другі раз за ўсю гісторыю Вэнэцыянскай біенале беларускія мастакі прымуць у ёй удзел. З адной невялікай папраўкай: павільён адчыніцца не ў Вэнэцыі, а ў Менску.
→Ноч музэяў у Нацыянальным мастацкім
Учорашнюю ноч Менск разам з ўсёй Эўропай правёў у музэях. Нацыянальны мастацкі паглынуў натоўп «начных» наведвальнікаў, якія вельмі пазытыўна ўспрынялі шматлікія інсталяцыі і пэрформансы, што занялі літаральна кожны мэтр музэйных пляцовак. На гадзінах было ўжо 22:30, а
Што ж робяць у музэях ноччу, і як да гэтага ставіцца дырэктар Пракапцоў, у рэпартажы Generation.bY.
→Ноч музэяў у Менску: усходні стыль, пэрформансы і «Калякі-малякі»
Сёньня, 16 траўня па ўсёй Эўропе пройдзе акцыя ноч музэяў. Аб тым, што сёлета прапануюць музэі Менска, у аглядзе Generation.bY.
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп