Іван Шыла. Быў маленькі ды рамантычны, а цяпер я больш цынічны

Кім расце хлопец, якога калісьці ўпершыню затрымалі за палітычныя налепкі ў 10 год, а пазней за актывізм, не гледзячы на добрыя адзнакі, выключылі са школы перад самым выпускам. Іван Шыла распавядае ў серыі Generation.by «Кім я стану, калі вырасту» пра тое, адкуль у Салігорску бяруцца такія як ён, як Малады Фронт можа ўратаваць падлетка ад бандыцкага асяродку, як выжыць у салігорскіх клубах, чаму на службе ў войску выгодна размаўляць па-беларуску і хто круцей, Пазняк або Ісус.

→…
04.04.2014
Наста Darteco

Віталь Рыжкоў. Мама, адстань ад мяне, я яшчэ пажыву хістаннямі

Віталь Рыжкоў

Generation.by працягвае даследаваць першае пакаленне беларусаў, якое падрастае ў незалежнай краіне. Гэтым разам герой серыі «Кім я стану, калі вырасту» — паэт Віталь Рыжкоў. Літаратар, які трушчыць самыя дурныя стэрэатыпы пра сучасных паэтаў. Выпускнік тэхнічнай ВНУ, вершы якога фанаты цытуюць у графіці на будоўлях, распавядае, як рос катэгарычным хлопчыкам, чаму ўсе крутыя пісьменнікі, якія пішуць па-руску — рускія, і што агульнага ў лёсе беларускай паэзіі ды трактара «Беларус».

→…
29.01.2014
Наста Darteco

Алесь Кот-Зайцаў. Чым больш свабодна жывеш, тым больш намаганняў цябе прыціснуць

Новыя альбомы гурта BosaeSonca выклікалі дружны хор захаплення ў музычных крытыкаў. Алесь Кот-Зайцаў — музыкант, які вучыўся на архітэктурным факультэце БНТУ рабіць дызайн у прыбіральнях катэджаў багатых беларусаў, але кінуў гэты творчы шлях, не распачаўшы.

→…
19.12.2013
Наста Darteco

Аліна Талай. Ніколі і не думала, што буду прафесійнай спартсменкай

Аліна Талай — прызёрка чэмпіянатаў свету і Эўропы ў бегу з бар’ерамі, вядомая ў беларускіх медыях таксама сваімі пазітыўнымі выказваннямі пра бел-чырвона-белы сцяг і беларускую мову, распавядае ў серыі Generation.by «Кім я стану, калі вырасту» пра тое, як завесціся на старце, як беларускія спартсменкі падпрацоўваюць у ЖЭС, пра рускіх і Рэч Паспалітую, а таксама пра адвечны сум і сарамлівасць нашых людзей. 

→…
04.12.2013
Наста Darteco

Кацярына Сінюк. Ужо ў класе дзявятым была такая энергія — пазмагацца з несправядлівасцю

Як паслухмяны дзіцёнак, які ўсім цікавіцца, робіцца гучнай выбітнай маладой журналісткай, на якую крыўдзяцца міністры і жонкі амапаўцаў. Новы герой серыі Generation.by «Кім я стану, калі вырасту» пра першую генерацыю, што падрастае ў незалежнай Беларусі — Кацярына Сінюк з Tut.by, якая сваімі артыкуламі стварае характар буйнейшаму сайту краіны.

→…
29.10.2013
Наста Darteco

Дзяніс Кандратовіч. Калі хочаш некім стаць, акружы сябе людзьмі, якія ўжо сталі тым, кім ты хочаш быць

Сузаснавальнік інтэрнэт-аукцыёна «Мае Сэнс», дзе людзі прадаюць спатканні з сабой дзеля дабрачынных мэтаў, у 25 гадоў ужо мае вопыт вываду сваёй кампаніі на амерыканскі рынак. Праект атрымаў вялікую ўвагу і папулярнасць у Беларусі, але за мяжой не знайшоў чаканай увагі інвестараў, а паўтары месяцы таму з яго сышоў другі аўтар. Дзяніс Кандратовіч у серыі Generation.by «Кім я стану, калі вырасту» пра тое, як зрабіць хобі любімай паспяховай працай ды не згубіць па ходу сяброў.

→…
28.08.2013
Наста Darteco

Міша Зуй. Калі табе спадабалася, трэба падысці і аддаць гэту энэргію

Міша Зуй — вядомы малады актор Купалаўскага тэатру і стваральнік некалькіх музычных праектаў — новы герой серыі Generation.by «Кім я стану, калі вырасту» распавядае пра тое, як вяртацца і заставацца тут і дзе шукаць натхненне на заўтра. 

→…
07.08.2013
Наста Darteco

Юля Каляда. Аўтаматычна малюеш на сабе мішэнь, у якую прасцей страляць

Юля Каляда з Горадні цалкам адпавядае вобразу, якім пужаюць сябе і сваіх дзетак ціхія прыстасаванцы ў навакольным асяроддзі найноўшай беларускай гісторыі: змагарка са злом, выхаваная рамантычнымі кнігамі, якая змяніла цэлы шэраг розных прафесій і сфер у пошуках той, дзе не ашукваюць людзей. Перакананая вегетарыянка, якая жыве без алкаголю і кінула кар’еру ў падаткавай інспекцыі, відэаператарка, фатограф, эколаг, барменка, рэкламны агент, журналістка, прадзюсарка і актывістка веларуху — у серыі Generation.by «Кім я стану, калі вырасту».

→…
08.07.2013
Наста Darteco

Юля Шаўчук. Адчуваеш такое маўчанне, цябе праводзяць позіркам, а потым пачынаецца

Як ціхі сціплы дзіцёнак з Кобрына стаў эпатажнай акторкай Свабоднага тэатру, якая шакіруе ў грамадскім транспарце беларускіх гопнікаў сваімі дызайнерскімі сукенкамі з Лос-Анджэлесу. Юля Шаўчук — новы герой серыі Generation.by «Кім я стану, калі вырасту» 

→…
18.06.2013
Наста Darteco

Паша Вінаградаў. Не ведаю, кім я стану — галоўнае, харошым чалавекам і ў кедах


Цырульнік і майстар па манікюру Павел Вінаградаў у 25 год мае 14 адміністратыўных арыштаў і 2 крымінальных. Як патрапіць на размеркаванне, не давучыўшыся і аднаго курсу педагагічнага ўніверсітэта, што агульнага ў жыцці беларускага палітычнага актывіста і дальнабойшчыкаў — у размове з новым героем серыі Generation.by «Кім я стану, калі вырасту».

→…
20.05.2013
Наста Darteco

 1 2 3 РАНЕЙ>

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.1294 seconds.