Басовішча-2008: 18–19 ліпеня, без «Адборышча», вядуцца перамовы пра візы

На частыя пытаньні ў беларускім музычным асяродку «што з Басовішчам?» ужо ёсьць першыя адказы. Пра тое, якія зьмены будуць сёлета і як ідзе падрыхтоўка да буйнога штогадовага фэсту, распавядае Generation.bY старшыня БАС Радаслаў Дамброўскі.
→Вызначаныя 10 гуртоў на конкурсную частку Басовішча-2007
15-16 чэрвеня ў адным зь менскіх клюбаў прайшоў адборачны тур музычнага фэстывалю Басовішча. Паглядзець і паслухаць выступы 19 маладых гуртоў дайшла толькі частка журы. Увагі звычайных гледачоў імпрэза таксама прыцягнула ня шмат.
→Lilith - вызначаны першы ўдзельнік конкурса маладых гуртоў на Басовішчы
Да атрыманьня маладымі гуртамі галоўных прызоў фэстывалю музыкі маладой Беларусі Басовішча засталося 2 этапы: канцэрт Адборышча і непасрэдна конкурсная частка на Басовішчы. Сёньня скончылася інтэрнэт-галасаваньне на «Тузіне гітоў», паводле якога гурт-пераможца Lilith адразу трапляе на Басовішча, абмінаючы «Адборышча-2007» 15-16 чэрвеня ў Менску.
→Заточка: «Мы апалітычныя, мы ніхто, мы музыкі!»
За радкі «Жры какосы, жры бананы, ды вяртайся ў Іраны, альбо зьнішчаны ты будзеш тут футбольным хуліганам...» адзін з канкурсантаў Адборышча гурт «Заточка» быў залічаны некаторымі ў фашысты. Хтосьці кажа, што хлопцы проста сьцябаюцца, але ж па Сеціве пайшлі чуткі, што разьюшаныя антыфа рыхтуюць «гарачую» сустрэчу гурту на адборачным туры. Якіх жа сапраўды поглядаў трымаецца скандальны гурт, мы даведаліся праз тэлефон у вакаліста «Заточкі» і заадно запыталіся пра гэты гурт у магілёўскіх анархістаў.
→Абраныя 20 пераможцаў першай часткі адборачнага туру «Басовішча-2007»
Сёньня на прэс-канфэрэнцыі па падрыхтоўцы да фэстывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2007» агучаныя 20 гуртоў-пераможцаў з 53 удзельнікаў першага туру адбора.
→Аляксей Мінчонак: «Галасы будзе падлічваць галоўны каардынатар «Басовішча», то бок я»
54 гурты падалі заяўкі на конкурс Басовішча-2007
Збор заявак ад маладых гуртоў на ўдзел у конкурснай частцы фэстывалю Басовішча завершаны. На працягу 22 дзён каманды з розных куткоў Беларусі дасылалі свае дэма-запісы. Менск, Віцебск, Полацак, Горадня, Бераставіца, Магілёў, Смалявічы, Бяроза, Маладзечна, Мядзель, Барань, Берасьце, Бабруйск - ля 15 гарадоў на мапе сёлетняга адборачнага туру Басовішча.
→5 дзён да завяршэньня збору заявак на конкурс Басовішча-2007: 24 гурты
Першы этап у падрыхтоўцы да фэстывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2007» падыходзіць да завяршэньня. 28 траўня скончваецца збор заявак ад маладых гуртоў на ўдзел у конкурснай частцы Басовішча.
→10 маладых гуртоў ужо падалі заяўкі на ўдзел у конкурсе фэстывалю Басовішча-2007
За першыя 10 дзён збору заявак на конкурсную частку фэстывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча» 10 маладых гуртоў зь Менску, Віцебска, Горадні, Бярозы, Смалявічаў падалі свае заяўкі.
→Пачынаецца збор заявак ад маладых гуртоў на ўдзел у Басовішчы-2007
Напрыканцы ліпеня - 20-21.07.2007 - мястэчка Гарадок у Польшчы традыцыйна прыме ў сябе беларускіх музыкаў, аматараў, вандроўнікаў ды проста добрых людзей на фэсце Басовішча. Ужо з 7 траўня маладыя беларускія гурты могуць падаваць заяўкі на ўдзел у конкурснай праграме Басовішча і змагацца за прызы фэсту, у тым ліку і запіс у польскай студыі.
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп