Lilith
Даўно гэта было ці нядаўна, пабудавалі ўжо Бібліятэку, альбо яшчэ не, але ў годзе гэтак 2003 пачалася гісторыя... не, пачалося новае жыцьцё – гурт Lilith (гісторыя будзе пасьля).
Немаўля мелася быць найпрыгажэйшым, самым паслухмяным, але не так ўсё было проста. Як усе дзеці да 4 гадочкаў яно няблага вырасла і пасьпела зьмяніцца да непазнавальнасьці. Мяняліся цацкі і сябры.
У пачатку справы мела дзіця толькі з дзяўчынкамі, аднак, як можна ўбачыць, кола знаёмых пашырылася. А на якіх толькі пляцоўках гэты жэўжык не разварочваў свае гульні: Добрыя мысьлі, Графіці, Рэактар, Арэна, Катакомбы. Але настолькі не сядзелася яму ў Менску, што ў мінулым годзе пасьпеў зьлётаць у Бярозу на прэзэнтацыю дыска :B:N: і ў Полацак на «Рок-Кола».
Зразумела, дзіцё ўпартае: спрабаваўшы ў мінулым годзе трапіць на Басовішча, сёлета, пасталеўшае, вяртаецца зноў з песняй «Не ўзгадаеш». Што да яе самой, дык кожны бачыць сваё: абыякавасьць адных, адзінота іншых; пошукі, спробы, адчуваньні, здагадкі, выбар... Памяць, альбо нябыт; ўсё, альбо нішто...
І гэта толькі сучаснасьць. Гісторыя будзе пасьля.
Склад:
- Дарка – вакал
- Тацяна – гітара
- Іра – клявішныя
- Тацяна – бас-гітара
- Павал – бубны
Трэк:
Раздрукаваць | Праглядаў 3048|
Камэнтары
эээээ
Lilith-такi замежны гурт быццам iснавау.....
ай яй яй як непрыгожа....
Лили́т (ивр. לילית) — первая жена Адама в иудаизме. Именно в этом смысле большинство исследователей рассматривают это слово в Книге пророка Исайи (34 :14). Упоминается в Свитках Мёртвого моря, Алфавите Бен-Сира, Книге Зоар.
Cогласно Еврейской Традиции, расставшись с Адамом, Лилит стала злым демоном, убивающим младенцев (этот персонаж есть и в арабских мифах). В Месопотамии такое имя носит ночная демоница, которая убивает детей и издевается над спящими мужчинами (упомянаются также и мужчины "лилу").
Имя Лилит встречается в Эпосе о Гильгамеше во втором тысячелетии до н. э. (дальше в википедию)
А кроме того, Lilith - это компьютер, разработанный Николаусом Виртом и товарищами. (Под него была разработана Modula-2, предшественница Оберона(который в свою очередь является нынешних монстров Java и C#))
Зьвязда????????
Я гэта да таго што замежны гурт Lilith iснавау.напрыклад iхнi альбом- stone-1992 г.А гэтым зьвёздам самы час сьпяваць песьню рамонесау -аутсайдэр-!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.