Абраныя 20 пераможцаў першай часткі адборачнага туру «Басовішча-2007»

Сёньня на прэс-канфэрэнцыі па падрыхтоўцы да фэстывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2007» агучаныя 20 гуртоў-пераможцаў з 53 удзельнікаў першага туру адбора.

Гурты пазначаныя ў альфабэтным парадку:

Кожны сябра журы галасаваў самастойна, складаючы свой сьпіс з 20 гуртоў, расстаўляючы іх па рэйтынгу – 20 балаў самаму лепшаму, 1 бал – менш упадабанаму з абранай дваццаткі лепшых.

Пазьней Аляксей Мінчонак склаў дасланыя сябрамі журы галасы – так і атрымаўся сьпіс пераможцаў першай часткі адборачнага туру фэсту.

Адзначаныя гурты прымуць удзел у канцэрце «Адборышча-2007» 15-16 чэрвеня (Менск, Талбухіна 4), па выніках якога сябры журы абяруць 9 лепшых камандаў, якія і паедуць на Басовішча-2007 змагацца за галоўныя прызы фэстывалю. 10-ы гурт будзе абраны інтэрнэт-карыстальнікамі праз галасаваньне на «Тузіне Гітоў», якое будзе адбывацца з 7 па 14 чэрвеня.

Журы «Адборышча» складаецца з журналістаў і адмыслоўцаў, абазнаных у беларускай музыцы, а таксама асобаў, датычных да арганізацыі фэсту:

  • Алег Клімаў («Музыкальная газета»)
  • Воля Кузьміч (праект Generation.by)
  • Віталь Супрановіч (лэйбл БМА group)
  • Зьміцер Падбярэскі (Радыё «Свабода»)
  • Лявон і Ганна Вольскія
  • Міхал Анемпадыстаў (рок-паэт)
  • Радаслаў Дамброўскі (старшыня Беларускага аб'яднаньня студэнтаў у Польшчы)
  • RWD (партал «Тузін Гітоў»)
  • Тацяна Заміроўская («БелГазета», «РиО»)

Як паведаміў generation.by Радаслаў Дамброўскі, сёлета будуць рэформы ў структуры журы самога Басовішча ў Гарадку. У адрозьненьні ад папярэдніх гадоў,  усе сябры беларускага журы запрашаюцца да ўдзелу ў вызначэньні пераможцаў конкурсу і на апошнім этапе – у Польшчы. Такім чынам, склад журы Басовішча будзе даволі шырокі – ля 15 асобаў: да беларускага журы далучацца адмыслоўцы з польскага боку, традыцыйна ўваходныя ў журы фэстывалю.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1365 seconds.