Like a Gossamer

 

Гурт быў заснаваны ў 2003 годзе Алесем Акульчыкам і Дзянісам Голіным. Першапачатковай стылістыкай гурта быў сярэднятэмпавы gothic/doom/death metal з англамоўнай лірыкай.

З цягам часу стылістыка пачала зьмяняцца у бок прагрэсіву і неаклясыкі. Было прынята рашэньне зьмяніць мову выкананьня з ангельскай на беларускую.

Прымалі ўдзел у такіх канцэртах ды фэстывалях як Memento Mori Fest 1-3 (Моладзевы тэатр эстрады, Менск), Metal Hearts (ДК МТЗ, Менск), «Рок супраць СНІДу», Vox Femina (трыб'ют Flёur), Labirint Fest 3 (Бабруйск) і інш.

28 кастрычніка 2006 года быў прэзэнтаваны дэбютны сынгл Like a Gossamer — «Дарога». 8 лютага Like a Gossamer распачаў запіс свайго першага альбому.

Сайт гурта: likeagossamer.net

Склад гурта:

Алесь Акульчык – гітара, голас
Дзяніс Голін – бас, голас
Ягор Дуля – клавішы
Алесь Карповіч – гітара

Трэк:

Дарога (mp3, 4.3Mb)



Раздрукаваць | Праглядаў 4668|
 
 
In 0.0879 seconds.