Happy 3 Friends

Happy 3 Friends – гэта новы folk-fusion праект беларускіх музыкаў Ксеніі Мінчанка, Ігара Гарбачоўскага і Анастасіі Хмель.

Ідэя праекту складаецца ў спалучэньні беларускіх народных тэкстаў і мэлёдый з сучаснымі аранжоўкамі, выкарыстоўваючы розную музычную стылістыку: блюз, кантры, рэггей, фанк, рок, афра і ўсходні каларыт.

Назоў калектыва гаворыць сам за сябе – сапраўды, удзельнікі праекту – добрыя сябры ўжо шмат гадоў. І ўсе гэтыя гады, граючы ў розных калектывах, яны з радасьцю дзеялі разам але, да апошняга часу, толькі ў вузкім коле сваіх знаёмых.

Зараз жа «Happy 3 Friends» з задавальненьнем прадстаўляюць сваю жывую пазытыўную музыку шырокай публіцы.

Крыху пра музыкаў. Усе трое – выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта культуры, катэдры народна-песеннай творчасьці. Усе трое – прафэсіяналы сваёй справы зь вялізным досьведам выступаў на разнастайных канцэртных пляцоўках Беларусі і за яе межамі.

Склад:

  • Ксенія Мінчанка – мультыінструмэнталіст, пэдагог, кампазытар і аўтар тэкстаў, грае ў «WZ orkiestra» Зьміцера Вайцюшкевіча, выпусьціла сольны альбом народных і аўтарскіх песень «Паглядзі».
  • Ігар Гарбачоўскі – гітарыст, вакаліст, удзельнік праектаў «Kalahari»,  «Kriwi».
  • Анастасія Хмель – вакал, пяркусія, блок-флейта, гітара, вакалістка «Kalahari»,  кіраўнік моладзевага ансамбля этнічнай музыкі «Джамбібум».

BE HAPPY WITH HAPPY 3 FRIENDS!

Трэк:



Раздрукаваць | Праглядаў 2627|
 

Камэнтары

euonly у 16:52, 04.06.07 #

Гурт нічогасабетакі, але, не разумею, да чаго гэта назва?


lisa у 02:05, 13.06.07 #

мне гурт вельмі спадабаўся. давялося аднойчы пабываць на іх выступею было файна!!!!!!!!!


Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.291 seconds.