Sok
Стварыўся гурт у 1999 годзе ў складзе чатырох чалавек: Jonny, Gorik, Jim, Volas.
Два гады гурт узмоцнена рэпетаваў і нікому сябе не паказваў.
Пасьля доўга працы 7 трэкаў запісаныя «Skat records». Але шырокага розгаласу яны не атрымалі – дэма разыйшлося па блізкіх людзях і «памерла».
Новы трэк «Вораг» адразу ж патрапіў на зборнік альтэрнатыўнай музыкі «Hardcore respublika». Потым балі запісаныя новыя трэкі.
Гурт вырашыў паэкспэрымэнтаваць зь відэа і зьняў кліп у «падвальных» умовах. Відэа распаўсюджвалася ў гарадзкіх кампутаровых сетках і перадаваўся з рук у рукі.
Sok заўжды зьяўляўся і раптоўна зьнікаў з поля зроку, парушаючы традыцыі раскруткі ў музычнай сфэры.
«Музыка – не гульня, а ўсё астатняе ня мае значэньня», – погляд гурта на творчасьць.
Сайт гурта – sokcrew.nm.ru.
Склад:
- Jonny – drums
- Gorik – bass
- Leha – guitar
- JiM – guitar
- Bond – percussions drums
- Volas – vocals
Трэк:
Раздрукаваць | Праглядаў 1978|
Камэнтары
Хлопцы (і дзяўчаты), навошта столькі пафасу? Менск - ён мяккі і пушысты ;)
Так! Менск вельмі спакойны і мірны горад.
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.