54 гурты падалі заяўкі на конкурс Басовішча-2007

Збор заявак ад маладых гуртоў на ўдзел у конкурснай частцы фэстывалю Басовішча завершаны. На працягу 22 дзён каманды з розных куткоў Беларусі дасылалі свае дэма-запісы. Менск, Віцебск, Полацак, Горадня, Бераставіца, Магілёў, Смалявічы, Бяроза, Маладзечна, Мядзель, Барань, Берасьце, Бабруйск  - ля 15 гарадоў на мапе сёлетняга адборачнага туру Басовішча.

Невядома, гарачае сонца за вакном ці, наадварот, парывы сьвежага ветру затрымалі маладыя каманды, але амаль палова гуртоў падавалі заяўкі ў самыя апошнія дні :).

Гурты пазначаныя ў альфабэтным парадку:

Да 20 чэрвеня гурты маюць магчымасьць даслаць заяўку на ўдзел у Вольнай сцэне на Басовішчы – гэта няконкурсная частка праграмы, дзе выступаюць цікавыя маладыя каманды.

Як паведаміў generation.by каардынатар Басовішча-2007 зь беларускага боку Аляксей Мінчонак, да 5 чэрвеня журы абярэ 20 камандаў, якія і будуць удзельнічаць у Адборышчы-2007 у Менску ў сярэдзіне чэрвеня. У склад журы, як і летась, увойдуць вядомыя журналісты, прадусары й іншыя абазнаныя ў беларускай музыцы асобы.

Кіраўнік БАС Радаслаў Дамброўскі распавёў, што сёлета ў праграме Басовішча сярод традыцыйных для фэсту гуртоў выступяць – Палац, Крамбамбуля, Зьніч, Сьцяна і іншыя. Упершыню ў гісторыі Басовішча на сцэну выйдуць госьці з Украіны – гурт «Тінь Сонца».

Generation.by зычыць усім маладым гуртам посьпеху ў конкурсе, а арганізатарам сёлетняга Адборышча - вытрымкі, крэатыву і ўдачы.

Да сустрэчы на Басовішчы-2007 у Гарадку 20-21 ліпеня!


UPD: Ад гурта «Крона» заяўка атрыманая, але ў конкурсе каманда ня ўдзельнічае, паколькі дэма-запіс падрыхтаваны іншым складам гурта. Такім чынам, у першай частцы адборачнага туру на Басовішча ўдзельнічае 53 гурты.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1281 seconds.