Мутнаевока

 

Гурт заснаваны ў ліпені 2005-га.

Спачатку хлопцы гралі брудны, але мэлядычны грандж. Арыентырамі таго часу зьяўляліся «Silverchear», «Nirvana», «Radiohead» і іншыя.

У кастрычніку прайшоў першы выступ ў кафэ-бары «Восьмы корпус» пад арыгінальным назовам «Мутнаевока».

Адразу ж пасьля выступу, нягледзячы на тое, што працягваўся ён усяго 15 хвілінаў, музыкі пачулі шэраг прыемных словаў ды абяцаньні далейшай супрацы.

Музыку «Мутнаевока» большая колькасьць слухачоў адносіць да стылю грандж, але самі музыкі лічаць інакш. Кожная песьня адрозьніваецца адна ад адной, а гурт імкнецца шукаць новае гучаньне.

Паламаныя гітары, бруд.... надакучылі. І пасьля  некаторых зьменаў у складзе «мутныя» вырашалі рабіць больш мэлядычную і якасную музыку.

Пераломным момантам у якасьці гучаньня можна лічыць прыход у гурт другога гітарыста і новага бубнача.

Склад:

  • Яўген Змушко – сьпеў, гiтара
  • Васіль Сідарок – гітара
  • Аляксандр Ільін – бас
  • Віталь Каралец – бубны

Трэк:



Раздрукаваць | Праглядаў 4706|
 
 
In 0.8077 seconds.