Cor-set

Ужо ўлетку 2004-га гурт выступаў на Басовішчы.

А ў пачатку 2005 езьдзілі ў Бярлог Мядзьведзя (Berlin), пасьля чаго натхнёныя музыкі запісалі дэма з шасьці ангельскамоўных і аднаго беларускамоўнага трэкаў.

Потым быў пэўны перапынак у гісторыі гурта – сышлі два ўдзельнікі. Cor-set на пэўны час спыніў творчасьць.

Аднаўленьне гурта адбылося ўвосень 2006. У складзе зьявіліся новыя людзі: Дзяніс Голін з гурта Like a Gossamer, за бубны сеў Аляксей Гладыш – бубнач Vicious Crusade, а вакал – Кацярына Белікава.

Зь лістапада гурт зноўку на публіцы – двойчы выступалі ў «Катакомбах», удзельнічалі ў hard-core сэйшне Autumn Storm 2006 ў «Акварыюме» і ў трыб’юце Flёur у межах фэстывалю жаночага вакалу Vox Femina. А напрыканцы году Cor-set выступіў на сцэне полацкага Дому культуры.

Зараз гурт працуе над запісам новых трэкаў.

Сайт гурта: cor-set.com

Склад:

Кацярына Белікава – вакал
Юры Сушчынскі – гітара
Дзяніс Голін – бас-гітара
Аляксей Гладыш – бубны

Трэк гурта:

Cor-set (mp3, 2.8Mb)


Раздрукаваць | Праглядаў 4512|
 
 
In 0.9915 seconds.