Сквот

Гурт «Сквот» быў заснаваны ў 2000 годзе. З таго часу гуртом быў пройдзены поўны ўздымаў і падзеньняў творчы шлях.

За гэты час хлопцы зьмянілі шматлікае мноства рэпэтыцыйных і канцэртных пляцовак.

«Сквот» прымаў удзел ў шматлікіх альтэрнатыўных фэстах і канцэртах у Менску, Берасьці, Віцебску, Горадні, Гомелі і Маскве.

З цягам часу гурт выпрацаваў свой стыль і манеру выкананьня ў выбраным імі цяжкім альтэрнатыўным напрамку. Сацыяльная тэматыка песень закранае такія паняткі як сяброўства, свабода, вера, праблемы, якія хвалююць сучасную моладзь.

Вынікам творчасьці гурта стаў запіс дэбютнага альбому «Спыні бязумства» ў 2003 годзе.

Кампазыцыя «Ты мой брат» увайшла ў зборнік «Хард-кор рэспубліка ч.2».

Зараз гурт працуе над запісам новага альбому.

Склад:

  • Аляксандр Міхайлаў – гітара
  • Аляксандр Мазаляка – бубны
  • Дзьмітрый Мамонцьеў – бас
  • Ягор Луцкі – вакал

Трэк:



Раздрукаваць | Праглядаў 1698|
 

Камэнтары

СТАСЮК у 19:35, 31.05.07 #
Сквот

Найлепшы гурт у сваiм стылi!!!

Слухау iх шмат разоу на розных фэстах!

Спадабалася - не ўсялякiя там малалеткi,

а адразу ж вiдаць, што хлопцы не учора пабралi у рукi гiтары. адчуваецца прафесiяналiзм.

Хацелася б паслухаць ix новы альбом.

хлопцы, так трымаць!!!


Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.2889 seconds.