Anima Grim

 

Гурт заснаваны ў 2004 годзе гітарыстам Максам Брашко і прайшоў шлях ад doom-metal да альтэрнатыўнага року.

У лютым 2007 года да гурта ў якасьці вакаліста і аўтара тэкстаў далучыўся рок-бард Андрэй Бананаў.

На працягу вясны 2007 гурт зрабіў беларускамоўную праграму і выступіў на 3-х рок-фэстах, а таксама на акустычных імпрэзах.

Альтэрнатыўны, амаль металічны саўнд, прадуманыя гітарныя рыфы, паэтычныя тэксты і высокі, эмацыйны вакал – асноўныя адрозныя рысы Anima Grim.

Пра песьню «Ты не самотны» распавядае Андрэй Бананаў:

«Песьня напісаная пад уражаньнем ад гісторыі пра чалавека, якога зьнесла крыгаходам у акіян. Яна вельмі падлеткавая па эмацыйным фоне. Кожны з нас часам пачуваецца самотным. Але там вельмі жыцьцясьцьвярджальны настрой, гэта песьня надзеі»

Падрабязьней пра гурт – на старонцы Anima Grim.

Склад гурта:

  • Андрэй Бананаў – вакал, тэксты
  • Макс Брашко (Grim) – гітара
  • Аляксей Піліпенка – бас-гітара
  • Павал Варошка – бубны

Трэк:



Раздрукаваць | Праглядаў 2905|
 
 
In 0.2716 seconds.