Рокаш

 

Гурт быў створаны ў верасьні 2004 года.

Канцэпцыяй гурта ўдзельнікі бачаць спалучэньне таямнічай атмасфэры беларускага Сярэднявечча разам са сваім уласным сьветаўспрыманьнем, а мэтай сваёй творчасьці – абуджэньне ў беларусах самасьвядомасьці і ўсьведамленьня нацыянальнай ідэнтычнасьці.

Да пачатку 2007 г. гурт разьвіваўся выключна ў рэчышчы акустычнай музыкі. Гэтаю вясною рыхтуецца новая электрычная праграма, у якой імкнемся да містычнай аўры даўніх часоў дадаць рокавы драйв.

Рокаш прымаў удзел у шэрагу канцэртаў і фэстаў. Найбольш значнымі зь якіх варта лічыць сольны канцэрт у Маскве ў клюбе «Археалёгія» (студзень 2007), удзел у фэстах «Spotkania folkowie» (Чэрэмша, Польшча, чэрвень 2006), Memento mori III (кастрычнік 2006), Vox Femina: tribute to Fleur (сьнежань 2006), Folk Haloween party (лістапад 2006), шматлікіх фэстах сярэднявечнай культуры, гралі ў лютым 2007 г. на разагрэве ў гурта Fleur, а таксама прымалі ўдзел у шэрагу іншых імпрэзаў і канцэртаў.

Старонка гурта:

rokash.com

Склад гурта:

Паліна Дулінец – голас, аўтар музыкі
Лявон Казакоў – голас, бас-гітара, варган, аўтар тэкстаў
Алесь Акульчык – гітара
Вольга Драпеза – флейта
Мікола Ліпневіч – клавішы, перкусія, блок-флейта
Міхал Кінчын – бубны, перкусія

Трэк:

Сокал (mp3, 2.1Mb) 



Раздрукаваць | Праглядаў 4868|
 
 
In 0.0888 seconds.