Фляўс і Кляйн
Гурт бярэ пачатак у 2003. У гэты ж час робіцца праграма «Холодной айсберг человека с тёплым флагом».
У 2003 і 2004 гадах каманда перамагае на фэстывалі Рок-Кола. Пастаянна выступае з канцэртамі ў клюбах Беларусі, а таксама як удзельнікі і госьці на шматлікіх фэстывалях («АЯ-camp» 2003-2005, «Наша Музыка», «Нова Рок», «Двина-Дзвiна-Даугава», «Продвижение» і г.д.)
2005 год адзначыўся стварэньнем новай акустычнай праграмы «Морские баллады Эммануила». А на Рок-Коле 2005 у намінацыі «Рок-рысталішча» гурт бярэ прыз глядацкіх сымпатыяў. На фэстывалі «Ты признан быть первым 3» (Масква) – гран-пры фэстывалю.
Гурт дае канцэрты па краінах СНД. У 2005-2006 гадах як госьці выступаюць на фэстывалях «Ночь как день», «Пришествие» (Санкт-Пецярбург), «Белые ночи» (Крым). Таксама ў 2006 годзе зьявілася новая праграма.
У 2007 гурт зьяўляецца пастаянным госьцем на ўсіх фэстах, якія ладзяцца прадусарскім цэнтрам PPB Media (Масква). Таксама 2007 год прынёс у праграму «Фляўс і Кляйн» беларускамоўнае выкананьне песень і перамогу на фэстывалі музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2007».
Трэк:
Раздрукаваць | Праглядаў 3246|
Камэнтары
"..Скора канец.."
Точна!
Файная музыка, толькі навошта сьпяваць трасянкай?
проста на колькі я разумею гэта іх першая спроба сьпяваць па-беларуску .
Раней ня чуў, ну тады малайцы..
Толькі варта даваць вычытваць тэксты камусьці.
Интересно, только тросянки много
а я слов не разобрал:)
а вообще песня понравилась
:)
Больш сьцёбнай каманды не бачыў!
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.