Крона

Гурт «Крона» быў створаны ў 2003-м годзе. У склад гурта ўвайшлі: Алесь Паўловіч (бас), Андрэй Карповіч (вакал), Юрась Купрашоў (гітара), Павал Мамантаў (бубны).

Усе яны на той час ужо мелі багатую музычную біяграфію (Ulis, Exist, Indiga, Млын, Новае неба і г.д.), таму хутка сыграліся, і ў 2004-м запісалі дэбютны дэма-альбом «Крышталь». Пасля яго зьяўлення «Крона» была запрошана на буйны рок-фэст у Галяндыю, але нямецкая амбасада адмовіла ў візе беларускім рокерам.

У 2005-м музыкі пачынаюць запіс альбому «Скрынка», які так дагэтуль і не выдадзены.

Вясной 2006-га гітарыст Ю.Купрашоў зьяжджае жыць у Афрыку. З гурта сыходзіць вакаліст А.Карповіч. «Крона» часова спыняе існаваньне.

Але ўвосені 2006-га гурт зноў ажывае, ужо ў новым складзе, і пачынае рыхтаваць новую праграму для Басовішча-2007.

Трэк:



Раздрукаваць | Праглядаў 3245|
 
 
In 0.0877 seconds.