Tlusta Lusta

  

Пра сябе кажуць:

«Малады гурт вясёлых гарных хлопцаў з аграгарадка Горадня. Гісторыі ў маладога гурта пакуль няма, і наагул мы сарамлівыя…».

Гурт заснаваны прыкладна 2003-2004гг. Зь цягам часу зь першага
складу не засталося нiводнага чалавека. Зараз граюць людзі, якiя далучылiся да гурта за апошнi год.

Стыль жыцьця: Сыр - sex\drugs\rocknroll, Кiрыл - dont drink dont smoke dont fuck, Паўлюк-sex\drugs\rocknroll, алеж па сьвятам.

На пытаньне, якую музыку граеце, адказваюць – стылёвую.

За плячыма ўдзелы у фэстах i мерапрыемствах Гародні (riot fest, bulldozer
nights....), Лiды (neverfest), скандальны удзел у трыб’юце маскалям
purgen, скандальны байк фэст "Хавайся у бульбу 06" (пiханкi з
байкерамi), разгон канцэрту у Берасьці на гаражах сумесна з легендай
diy, загадкавы выступ у Баранавiчах (за 2 хв. бубны падалi два разы) i
iншае...

А калi усё карацей, то сустрэлiся тры хлапцы, спадабалiся адзін адному, пачалi граць, i iх працягвае каўбасiць да гэтага часу.

Пляны на будучыню – экспэрымэнты з гукам i запiс дыска.

Склад:

Сыр - бубны
Паўлік - бас
Кірылка - гiтара, вакал

 Трэк гурта:

Белая рэвалюцыя (mp3, 3.3Mb)


Раздрукаваць | Праглядаў 1908|
 

Камэнтары

Emila у 00:21, 27.05.07 #

Чакаю і баюся!..


abpraller у 12:13, 30.05.07 #

"...з аграгарадка Горадня"

вялікай вам няўдачы за гэта. цьфу. так апаганіць каралеўскі горад.


HHG у 23:13, 01.06.07 #

Гэты аграгарадок кажуць руйнуюць

Гарадзенцы дазваляюць чамусьцi

трэба зьезьдзiць


Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.3357 seconds.