Вызначаныя 10 гуртоў на конкурсную частку Басовішча-2007

15-16 чэрвеня ў адным зь менскіх клюбаў прайшоў адборачны тур музычнага фэстывалю Басовішча. Паглядзець і паслухаць выступы 19 маладых гуртоў дайшла толькі частка журы. Увагі звычайных гледачоў імпрэза таксама прыцягнула ня шмат.

­ Фляўс і Кляйн

Хоць квіткі на адборачны канцэрт прадаваліся загадзя, але цікавасьць да іх была невялікая, і канцэрт у выніку атрымаўся ня толькі паўпадпольным, але і ціхім.

людзі 

Уваход у клюб з унутранага дворыку, прысутныя збольшага знаёмыя. Хоць Аляксей Мінчонак папярэдне і не абяцаў гучнага канцэрту, ўсё адно былі спадзяваньні, што Адборышча-2007 працягне традыцыю мінулага году і яго можна будзе параўнаць з фэстывалем у Польшчы. Але ж імпрэза выйшла сьціплай і нагадвала па фармаце вялікую зборную рэпэтыцыю маладых гуртоў.

Адпаведна водгукаў як з боку прэсы так і з боку блогераў на адборачны канцэрт сёлетняга Басовішча на дадзены момант амаль няма. Увага карыстальнікаў Сеціва прыцягнутая да Beatles-festа, што ў гэтыя выходныя праходзіў ў Лагойску.

А абмяркаваць тым часам ёсьць што, бо агулам выступіла ў гэтыя два дні на сцэне адборачнага туру 22 гурты – у якасьці хэдлайнэраў былі «Сьцяна» і «B:N». Сюрпрызам быў выступ гурта Indiga, які распачаў сваім выступам другі дзень адборачнага канцэрту і зьехаў у Лагойск.

Парадавалі ўдзельнікі конкурса. Многія гурты падыходзілі сёлета да свайго выступу творча, каб зрабіць уражаньне ня толькі музыкай і тэкстамі, якія праз хібы гуку часам было не чуваць, але і зьнешнім выглядам і артыстычнасьцю.

Weeping Twilight 

Першы дзень адбору запомніўся яркім выступам полацкага гурта «Фляўс і Кляйн», які ўжо вядомы сваімі неаднаразовымі перамогамі на «Рок-коле». Вакаліст менскага гурта «Шпіталь» уразіў вобразам, адпаведным назову сваёй каманды.

Шпіталь 

З 19 канкурсантаў журы абрала 9. У сьпякотныя дні знайшлі ў сабе сілы і жаданьне працягнуць адбор 6 сябраў журы зь 10 заяўленых.

Кожны сябра журы складаў свой сьпіс з 9 найлепшых на ягоную думку гуртоў. Лепшы гурт – 9 балаў, менш упадабаны з 9 лепшых – 1 бал. Пасьля вынікі сумаваліся і атрымаўся агульны рэйтынг гуртоў.

Такім чынам, у выбары выніковых пераможцаў адборачнага туру ўдзельнічалі: Радаслаў Дамброўскі (БАС), RWD (Тузін Гітоў), Воля Кузьміч (Generation.by), Ганна Вольская (прадусар «Крамбамбулі»), Тацяна Заміроўская (музычны журналіст), Віталь Супрановіч (БМА).

На сёньня сьпіс удзельнікаў конкурснай часткі Басовішча-2007 у Гарадку (Польшча) сфармаваны:

На лаўцы запасных гурты «Шпіталь» і «Заточка». Калі нехта з 10 гуртоў ня зможа паехаць на фэстываль па ўласных прычынах – на ягонае месца трапіць першы гурт з лаўкі запасных.

Зараз арганізатары Басовішча – Беларускае аб’яднаньне студэнтаў у Польшчы – завяршаюць працу па складаньні праграмы фэстывалю, які сёлета пройдзе ня ў два, як агучвалася папярэдне, а ў тры дні19-21 ліпеня.

Традыцыйна фэст мае тры часткі - вольная сцэна, конкурсны адбор, выступы гасьцей.

Але сёлета лёс Вольнай сцэны, дзе выступаюць маладыя гурты па-за конкурсам, пад пытаньнем. «Усё будзе залежыць ад гуртоў, якія пададуць заўякі на ўдзел у вольнай сцэне», - гаворыць кіраўнік БАС Радаслаў Дамброўскі. Заяўкі на вольную сцэну гурты могуць падаць да 20 чэрвеня праз мэйл bas@generation.by.

P.S. Болей фотаздымкаў з Адборышча-2007 будуць выкладзеныя днямі ў нашым фотаблогу.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1159 seconds.