Лявон Вольскі прэзентаваў прыгожы рамантычны кліп «Маё каханне»

Відэа на песню з альбома «Грамадазнаўства» было знята на беразе Балтыйскага мора ў Нідзе.

Не толькі месца здымак новага кліпа Лявона Вольскага, але і каманда, якая працавала над кліпам – літоўскія. Рэжысёр і аператар відэа – Marija Meskovaite, маладая фільмэйкер з вялікім досведам у стварэнні дакументальных і канцэртных фільмаў. У кадры два літоўскія акторы: Сімонас ды Індрэ. Цікава, што Сімонаса каманда аўтараў відэа сустрэла проста на вуліцы і запрасіла стаць героям кліпа, Індрэ – мадэлька, што здымаецца ў кіно. 

Медыя-прэзентацыя адбылася на сайце «Нашай Нівы». Лявон Вольскі тлумачыць, што натхніўся на радкі пра «100 гадоў самоты» сітуацыяй у краіне, але прадстаўляе песню аптымістычнай, хоць і дэпрэсіўнай. 


16:50, 30.04.2015 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0344 seconds.