Пра сьпісы забароненых чуў толькі кожны пяты беларус

«Чорныя сьпісы» патроху вымываюць з памяці беларусаў герояў музычнай культуры 90-х і 2000-х гадоў, але і пра саму наяўнасьць сьпісу забароненых артыстаў ведаюць нямногія. Затое нямала хто памятае гістарычных асобаў накшталт Каліноўскага ды Вітаўта. Аб гэтым сьведчаць дадзеныя апытаньня, праведзенага ўвесну 2012 году.

→…
20.06.2012
Алесь Bezuher

Лявон Вольскі і перадвыбарчая клясыка

Лявон Вольскі

Добры і правільны канцэрт зь лепшымі беларускімі поп-рокавымі зоркамі на заднім фоне і Лявонам Вольскім ва ўсім белым на вастрыі падзей — з пункту гледжаньня камэрцыйнага посьпеху рашэньне бясконца правільнае. І тым ня менш арганізатары вырашылі падкінуць дадатковай саланаватасьці ў згатаваную па даўнім рэцэпце музычную салату, анансаваўшы канцэрт за 3 дні да прэзыдэнцкіх выбараў, ну, і заадно, за 8 дзён да Калядаў.

→…
17.12.2010
Алесь Bezuher

«У нескладовае»: экспрэс Менск-Масква

Раман Арлоў

Мегамалады і настолькі ж амбіцыйны праект «У нескладовае» даў свой першы вялікі канцэрт на беларускай зямлі. На сцэне «Рэактару» зь цяжкасьцю знайшлося месца для ўсяго зорнага складу «Ў», нягледзячы на тое, што на сёньняшні выступ даехалі ня ўсе заяўленыя вакалісты. Галоўным лёзунгам вечару стала «На Маскву!», а асноўным пытаньнем — колькі яшчэ разоў усе гэтыя славутыя воіны мікрафону змогуць сабрацца разам?

→…
29.10.2010
Алесь Герасіменка

Прывітаньне з 60-х ад Вольскага і кампаніі

Музычна-візуальны праект «Такога няма нідзе», у межах якога вядомыя беларускія музыкі і акторы выканалі кампазыцыі, напісаныя Лявонам Вольскім у стылістыцы 60-х, рыхтаваўся больш за год і нядаўна нарэшце пабачыў сьвет у выглядзе цэлага пакету з двух дыскаў і мінігісторыі аб вандроўках па Парыжу і Лос-Анджэлесу тых часоў. На камэрнай вечарыне, прысьвечанай яго прэзэнтацыі, музыкі выканалі некалькі ўласных кампазыцый, а канчатковае паглыбленьне ў «кіслотнае дзесяцігодзьдзе» адклалі да вясны.

→…
27.01.2010
Алесь Герасіменка і Воля Вітушка

J:морс прэзэнтаваў новы альбом «Аквамарин»

Уладзімір Пугач

Новы, самы доўгі па часе падрыхтоўкі і дбайнасьці, альбом гурта «J:морс» быў прэзэнтаваны сёньня ў Менску на сустрэчы з журналістамі і адмысловым канцэрце для сяброў і прыхільнікаў гурта. Да таго ж, гэта быў першы канцэрт з новым гітарыстам Паўлам Трацяком. Музыкі далі ўласнае азначэньне новай кружэлцы і распавялі, што пры працы над дыскам даводзілася і сварыцца, і таньчыць, і нават граць голымі.

→…
09.04.2009
Воля Кузьміч

Гітарыст J:морс Раман Арлоў пакінуў гурт і плянуе распачаць сольную кар’еру

Гітарыст J:морс Раман Арлоў пакінуў гурт і плянуе распачаць сольную кар’еру

Пра нечаканы сыход Рамана паведаміў у сваім дзёньніку лідэр J:морс Уладзімір Пугач: «Тут проста няма правых і вінаватых, вінаватых і ахвяраў. Сумная і простая праўда жыцьця ў тым, што калі ты адчуваеш у сабе патрэбнасьць рабіць іншую музыку — ты бярэш і робіш яе. Без сьлюняў і сантымэнтаў».

→…
26.01.2009
tarka

У Сеціва выкладзены дуэт Лявона Вольскага і Ўладзіміра Пугача з праекту ў стылістыцы 50-70-х

У Сеціва выкладзены дуэт Лявона Вольскага і Ўладзіміра Пугача з праекту ў стылістыцы 50-70-х

Патрыятычны дуэт прысьвечаны рэкам і азёрам Беларусі. Запісаная песьня ў межах анансаванага раней супольнага музычнага рэтра-праекту ў стылістыцы 60-х, рэліз якога на дысках адбудзецца ў лютым.

→…
14.01.2009
tarka

Начны фотарэпартаж: у Менску прайшлі здымкі відэа да 11 песень з новага музычнага праекту ў стылі 60-х

Сьвятлана Зелянкоўская ў праекце 60-х

Супольны музычны праект у стылі 60-х, песьні да якога напісаў Лявон Вольскі, на завяршальным этапе падрыхтоўкі. У Менску прайшлі здымкі відэа-кліпаў да ўсіх 11 песень з унікальнага праекту. Лявон Вольскі, Павал Булатнікаў, Алег Хаменка, Уладзімір Пугач, Віталь Артыст, Сьвятлана Зелянкоўская, Ганна Хітрык, Руся, Воля Самусік і іншыя — у эксклюзіўным «начным» фотарэпартажы Generation.bY героі новага музычнага праекту на здымачнай пляцоўцы ў шыкоўных вобразах 60-х.

→…
11.12.2008
Воля Кузьміч

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.1438 seconds.