Прывітаньне з 60-х ад Вольскага і кампаніі

Музычна-візуальны праект «Такога няма нідзе», у межах якога вядомыя беларускія музыкі і акторы выканалі кампазыцыі, напісаныя Лявонам Вольскім у стылістыцы 60-х, рыхтаваўся больш за год і нядаўна нарэшце пабачыў сьвет у выглядзе цэлага пакету з двух дыскаў і мінігісторыі аб вандроўках па Парыжу і Лос-Анджэлесу тых часоў. На камэрнай вечарыне, прысьвечанай яго прэзэнтацыі, музыкі выканалі некалькі ўласных кампазыцый, а канчатковае паглыбленьне ў «кіслотнае дзесяцігодзьдзе» адклалі да вясны.

→…
27.01.2010
Алесь Герасіменка і Воля Вітушка

«Такога няма нідзе»: Лявон Вольскі выпускае музычны праект у стылі 60-х

«Такога няма нідзе»: Лявон Вольскі выпускае музычны праект у стылі 60-х

На наступным тыдні адбудзецца рэліз супольнага праекту «Такога няма нідзе», аўтарам усіх песень якога зьяўляецца Лявон Вольскі. Канцэртная прэзэнтацыя дыску пройдзе 22 сьнежня ў межах выступа музыкі на фэсьце пазытыўнай музыкі «Сонцастаяньне» ў клюбе «Рэактар».

Разам з Лявонам у запісе праекту, прысьвечанаму 60-м гадам мінулага стагодзьдзя, узялі ўдзел Павал Булатнікаў («Ляпис Трубецкой»), Алег Хаменка («Палац»), Уладзімір Пугач («J:морс»), Віталь Артыст («Без Билета»), Руся (Indiga, Akana-NHS) і іншыя музыкі, а таксама акторы Ганна Хітрык («ДетиДетей»), Сьвятлана Зелянкоўская, Алег Гарбуз. Апрача музычнага альбому праект мае і відэавэрсію з 11 песень.

→…
15.12.2009

У Сеціва выкладзены дуэт Лявона Вольскага і Ўладзіміра Пугача з праекту ў стылістыцы 50-70-х

У Сеціва выкладзены дуэт Лявона Вольскага і Ўладзіміра Пугача з праекту ў стылістыцы 50-70-х

Патрыятычны дуэт прысьвечаны рэкам і азёрам Беларусі. Запісаная песьня ў межах анансаванага раней супольнага музычнага рэтра-праекту ў стылістыцы 60-х, рэліз якога на дысках адбудзецца ў лютым.

→…
14.01.2009
tarka

60-я inside: атмасфэра ў часе здымкаў кліпаў да новага музычнага праекту ў стылі 60-х

Удзельнікі відэакліпаў музычнага праекту ў стылі 60-х

За ноч у Менску зьнятыя кліпы на песьні да новага супольнага музычнага праекту ў стылі 60-х. У аб’ектывах відэакамэраў у яркіх вобразах запальвалі вядомыя музыкі, акторы, а таксама прыгожыя й калярытныя гледачы. Што адбывалася па-за сцэнай — у дадатковым фотарэпартажы Generation.bY.

→…
11.12.2008
Воля Кузьміч

Начны фотарэпартаж: у Менску прайшлі здымкі відэа да 11 песень з новага музычнага праекту ў стылі 60-х

Сьвятлана Зелянкоўская ў праекце 60-х

Супольны музычны праект у стылі 60-х, песьні да якога напісаў Лявон Вольскі, на завяршальным этапе падрыхтоўкі. У Менску прайшлі здымкі відэа-кліпаў да ўсіх 11 песень з унікальнага праекту. Лявон Вольскі, Павал Булатнікаў, Алег Хаменка, Уладзімір Пугач, Віталь Артыст, Сьвятлана Зелянкоўская, Ганна Хітрык, Руся, Воля Самусік і іншыя — у эксклюзіўным «начным» фотарэпартажы Generation.bY героі новага музычнага праекту на здымачнай пляцоўцы ў шыкоўных вобразах 60-х.

→…
11.12.2008
Воля Кузьміч

Лявон Вольскі: у Менску рыхтуецца новы супольны музычны праект

Лявон Вольскі і Сьвятлана Зелянкоўская 

На адной з музычных студыяў Менску ўжо каторы дзень вядзецца актыўная праца над новым супольным праектам беларускіх музыкаў. Усе песьні для праекту, які будзе прэзэнтаваны ўжо вельмі хутка, напісаў Лявон Вольскі, натхнёны музыкай 60-х з усяго сьвету. У музыцы 60-х Лявона натхніў ня толькі рокенрол, але й францускія, амэрыканскія, кітайскія і іншыя мэлёдыі таго часу.

Склад вакалістаў новага праекту таксама нечаканы і сабраў удзельнікаў вельмі розных гуртоў: «Палац», «Крамбамбуля», «Ляпіс Трубяцкой», «Клёндайк», «Зьмяя», «ДзеціДзяцей», Anyway!, Tarpach ды іншых вядомых, але «пакуль сакрэтных» выканаўцаў.

Наагул ініцыятары праекту стараюцца пакуль трымаць большасьць інфармацыі пра сваё дзецішча ў сакрэце. Але Generation.bY удалося ўжо разьведаць дастаткова шмат і нават зрабіць фотаздымкі з запісу ў студыі.

→…
05.11.2008
Воля Кузьміч

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.1403 seconds.