Начны фотарэпартаж: у Менску прайшлі здымкі відэа да 11 песень з новага музычнага праекту ў стылі 60-х

Сьвятлана Зелянкоўская ў праекце 60-х

Супольны музычны праект у стылі 60-х, песьні да якога напісаў Лявон Вольскі, на завяршальным этапе падрыхтоўкі. У Менску прайшлі здымкі відэа-кліпаў да ўсіх 11 песень з унікальнага праекту. Лявон Вольскі, Павал Булатнікаў, Алег Хаменка, Уладзімір Пугач, Віталь Артыст, Сьвятлана Зелянкоўская, Ганна Хітрык, Руся, Воля Самусік і іншыя — у эксклюзіўным «начным» фотарэпартажы Generation.bY героі новага музычнага праекту на здымачнай пляцоўцы ў шыкоўных вобразах 60-х.

Новы супольны музычны праект ужо на завяршальнай стадыі падрыхтоўкі — зараз скочваецца мантаж відэа. Але ініцыятары праекту Лявон і Ганна Вольскія пакуль кажуць пра яго з працоўнай назвай «супольны музычны праект у стылі 60-х».

Падрабязная інфармацыя ўсё яшчэ застаецца інтрыгай, але Generation.bY мае магчымасьць прапанаваць эксклюзіўны фотарэпартаж са здымак кліпаў. Каманда новага праекту за ноч адзьняла 11 відэа-ролікаў, ператварыўшы залю ў сапраўдны начны канцэрт 60-х гадоў.

Андрэй Дзяркоў і Марына Грыцук у праекце 60-х у праекце 60-х

Алег Хаменка і Каця Пытлева ў праекце 60-х

Павал Булатнікаў і Лявон Вольскі ў праекце 60-х

Аня Хітрык у праекце 60-х

Лявон Вольскі і Ўладзімір Пугач у праекце 60-х

У фотаблогу Generation.bY яшчэ 25 фота за здымак 11 кліпаў да песень новага супольнага музычнага праекту ў стылі 60-х

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0774 seconds.