Самая доўгая ноч пазытыву ад «Дзяцей сонца»
Творчае аб’яданьне «Дзеці Сонца» правяло 7-гадзінны фэст пазытыўнай музыкі «Солнцестояние» ў менскім «Рэактары». Пазытыў стваралі міжнароднымі сіламі, а са сцэны ў залю сыпаліся грошы. Як зьмясьціліся на адной сцэне 13 гуртоў зь Беларусі і ня толькі — у рэпартажы і фотаздымках Generation.bY.
→«Крамбамбуля» запісала дуэт з Русяй
У межах акцыі «Сэрца жыве» гурт «Крамбамбуля» выклаў mp3 эксклюзіўнай вэрсіі песьні «Без цябе», запісанай разам з Русяй. Мэта акцыі, да якой раней далучыліся ўжо J:mors і Аляксей Хлястоў — дапамагчы сабраць 350 тысяч эўра на апэрацыю па перасадцы сэрца Мішы Ларыну.
→«Мора, сонца і пальмы, і гарачы пясок, і цытрынавы сок...»: Цунамі пазытыву ад Крамбамбулі
21 траўня ў канцэртнай залі «Менск» Крамбамбуля пабурыла ўсе геаграфічныя і сынаптычныя стэрэатыпы. Гавайскі пляж, лета, сонца, пальмы, кактэлі і вечнае сьвята — музыка і пазытыў ап’яняюць: «накрыла» ўсіх.
«Хвалі пазытыву» — гэта канцэрт, шоў, тэатар, імправізацыя, выбух адрэналіну як у музыкаў, так і ў залі. Атрымліваць асалоду, таньчыць, вадзіць карагоды гледачам не заміналі і крэслы. А вялікая сцэна канцэртнай залі «Менск» дала волю разгуляцца музыкам.
→«Крамбамбуля» рыхтуе сьвята адпачынку па-чарнагорску

Сэзон адпачынкаў гурт «Крамбамбуля» распачынае вялікім канцэртным круізам па Беларусі. А ў гарачы на канцэрты менскі травень музыкі бадзёра прапануюць сольны канцэрт «Хвалі пазытыву», дзе будуць сьвяткаваць дзень незалежнасьці Чарнагорыі. Далей у матэрыяле — пра шоў, пра запаветы сапраўднага чарнагорца і тур па краіне.
→«Крамбамбуля» ладзіць канцэртны круіз «Хвалі пазытыву»

Крамбамбуля актыўна рыхтуе новую праграму «Хвалі пазытыву», прэм’ера якой у Менску адбудзецца 21 траўня на сольным канцэрце. Таксама ўпершыню пасьля вялікага перапынку Крамбамбуля паедзе ў тур па Беларусі.
→«Валянцінаўская Крамбамбуля» для закаханых у жыцьцё
Сувязі вырашаюць усё — вось і скарысталіся сваім добрым знаёмствам са Сьвятым Валянцінам крамбамбульцы, запрасіўшы яго на сьвяточны канцэрт 14 лютага. Ён, дарэчы, аказаўся моцна падобным да Віктара Шалкевіча. Пакуль Валянцін разаграваў пачуцьці ў залі, на поўную моц працаваў ЗАГС: любая пара магла атрымаць пасьведчаньне за подпісам Сьвятога і яго прыгожых памочніц.
→Падрыхтоўка да «Рамантычнага канцэрту» Крамбамбулі ідзе поўнай хадой
Лявон Вольскі ў тэлерэкляме запрашае на спатканьне 14 лютага ў West World Club, а прасунутыя аматары ўжо чакаюць новага грандыёзнага шоў ад Крамбамбулі. Заяўленыя дуэты Лявона з Русяй, Машай Яр, Вольгай Самусік, з опэрнай сьпявачкай Нінай Цішко. А GenerationbY удалося падгледзець, як рыхтуюцца да сьвяточнага шоў і рэпэтуюць Аня Хітрык, Сьвятлана Зелянкоўская, Лявон Вольскі энд компані. Фотадоказы дадаюцца.
→Крамбамбуля feat Сьвяты Валянцін

Асаблівасьць Дня Сьвятога Валянціна ў тым, што хочаш ня хочаш, а праігнараваць яго не атрымаецца. І штогод прыходзіцца прыдумляць штосьці новае ды рамантычнае. Каб не ламаць галаву, прыходзьце 14 лютага на «Рамантычны канцэрт» Крамбамбулі — там сьвяточны настрой будуць выдаваць вялікімі порцыямі з дабаўкай і падліўкай.
→Ганна Вольская: «Каб у нас тут быць культурным чалавекам, спачатку трэба адчуць сябе беларусам»

2007-мы быў багатым на падзеі для прадусаркі Ганны Вольскай. Новы альбом Крамбамбулі, больш чым удалы выступ гурта на Басовішчы, канцэрты і карпаратывы — і ўсё з добрым настроем і ўсьмешкай. А да калядных сьвятаў Ганна зьдзейсьніла яшчэ адну задумку — «Сьнежны завулак 8». Шмат хто цікавіцца, як гэта ў Лявона атрымалася знайсьці такую жонку, якой удаецца сумяшчаць працу, сям’ю і адпачынак, прыгажосьць і ўнутранае багацьце, дзіцячую радасьць жыцьцю і дарослы падыход да бізнэсу, філязофскае стаўленьне да рэчаіснасьці і ўпэўненасьць у тым, што ўсё будзе добра.
→«Крамбамбуля» ў БелЭкспа: на пасашок!

Да Новага году яшчэ часу шмат, а сьвяткаваньне ўжо пачалося. Пасьля запальваючага канцэрту ў «Фартуне», прапагандысты моцных музычных напояў гурт «Крамбамбуля» не далі арганізму адпачыць — і пачаставалі новай порцыяй пазытыву тых, хто прыйшоў у суботу ў выставачны павільён БелЭкспа на тэматычную выставу «Індустрыя забаваў».
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп