«Крамбамбуля» вязе на фэст Galapagai «партызанскія» песні

Гурт «Крамбамбуля» зараз актыўна працуе ў студыі над новай плыткай, якая будзе складацца з «партызанскіх» песень. Упершыню іх можна будзе пачуць разам з вядомымі хітамі 2 жніўня на фэсце Galapagai (Літва), на які беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы.

Крамбамбуля

– Песні новай праграмы ўмоўна «партызанскія» – яны распавядаюсь пра змаганьне вольналюбных людзей з нейкім ворагам, – тлумачыць лідар гурта Лявон Вольскі. – Тут мы маем справу з «махровай антысавеччынай», бо вораг – гэта савецкая сыстэма, ці то, як кажуць некаторыя, «савецкая акупацыя», якая пачалася на нашых землях з 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Але пра гэтыя драматычныя падзеі «Крамбамбуля» сьпявае з уласцівымі ёй гумарам ды іроніяй.

Сам альбом мае выйсці бліжэй да канца году, таму усіх наведнікаў Galapagai чакае сапраўдны  эксклюзіў. Акрамя «Крамбамбулі» ад Беларусі ў фестывалі, які адбудзецца 1-2 жніўня, бярэ ўдзел гурт «Без билета». Сярод замежных хэдлайнераў The Baseballs (Германія), Supersci (Швецыя), Mr. Woodnote (Вялікабрытанія). Агулам на 4 сцэнах выступіць больш за 40 артыстаў. Арганізатары таксама абязцаюць шмат гульняў і забаў.

Фэст адбываецца на востраве пасярод возера ў гарадку Зарасай у 131 кіламетры ад Вільнюса, 70 км ад Браслава (праз Даўгаўпілс). Даехаць туды можна на адмыслова арганізаваным бас-туры, а таксама на асабістым аўто альбо на цягніку з Вільні (да станцыі Турмантас, далей маршрутка).

Бясплатная віза: квіткі на гэты фэст забяспечаны бясплатнымі візамі з тэрмінам знаходжання з 1 да 3 жніўня ўключна. Падача дакументаў традыцыйна спрошчаная – даведкі з месцы працы/навучання, пацверджанні платаздольнасці не патрэбныя. Падрабязная інфармацыя па запаўненні анкет і іншых нюансах – www.shabli.by 

Умовы продажу квіткоў: адзін квіток на адзін пашпарт. Калі вы не маеце дзейнай візы, для набыцця квітка вам трэба спачатку зарэгістравацца на падачу дакументаў у амбасадзе Літоўская Рэспублікі ў Беларусі на даты з 1 па 23 ліпеня (электронны запіс на сайце http://by.mfa.lt) і раздрукаваць пацверджанне рэгістрацыі. Новыя месцы на падачу дакументаў з’яўляюцца кожны працоўны дзень. 

Продаж квіткоў: з 26 чэрвеня толькі на офісе агенцыі «Шаблі»: горад Мінск, вуліца Чарвякова 6, пад’езд 3, цокальны паверх (з 9:00 да 19:00 гадзін у працоўныя дні).

Кошты на квіткі: стандартны (ўваход і месца ў кемпінгу) – 420 тыс. руб, аўтобусны тур у два бакі – 500 тыс. руб. Квіткі катэгорыі "Камфорт" (гатовы для пражывання намёт + спальнікі + цішоткі фесту + шампанскае + кава раніцай): на 2 чалавекі – 1 900 тыс. руб., на 3 чалавекі – 2 720 тыс. руб., на 4 чалавекі – 3 550 тыс. руб.  

Інфалінія ў Беларусі: +375 33 6555596; +375 29 6555596, +375 17 395 05 65.

13:40, 08/07/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0657 seconds.