«J:морс» выпускае запіс «Канцэрта ў тэатры»

5 сакавіка гурт «J:морс» выпусьціць на CD и DVD «Концэрт у театры» —запіс нашумелага сьнежаньскага выступу ў тэатры ім. Я.Купалы, прымеркаванага да 10-годзьдзя калектыву. Тэлевэрсію канцэрта можна будзе ўбачыць у эфіры «Першага нацыянальнага» вечарам 8 сакавіка.
→«J:морс» абнавіў «Web-дызайн»

Гурт «J:морс» прэзэнтаваў у Сеціве новую вэрсію песьні «Web-дызайн». З бойкага рок-нумару адзін з галоўных гітоў калектыву ператварыўся ў мяккі амэрыканскі сьвінг 30-х гадоў з сапрана-саксафонам, партыю якога выканаў вядомы ды-джэй і джазавы музыка Жэня Марыарці.
«J:морс» адзначыць сваё 10-годзьдзе канцэртам у тэатры

У сьнежні гурту «J:морс» споўніцца 10 гадоў. Адзначыць гэту дату музыкі вырашылі эксклюзіўнай праграмай «Канцэрт у тэатры – сэанс з выкрыцьцём», якую калектыў прадставіць 8 сьнежня ў тэатры ім. Я.Купалы.
→Беларускі рок-фэст пад вясёлкай
Першы за апошнія дзесяць год open-air фэст «Bela Music-2009» прайшоў на выходных пад Менскам. Арганізатары з-за дрэннага надвор'я не дачакаліся вялікага наплыву гледачоў, гледачы, хто як мог, змагаліся са стыхіяй, а музыкі ў кулюарах фэсту рабілі нечаканыя заявы. У атмасфэру першага «Bela Music» паглыбіўся Generation.bY.
→J:морс прэзэнтаваў новы альбом «Аквамарин»
Новы, самы доўгі па часе падрыхтоўкі і дбайнасьці, альбом гурта «J:морс» быў прэзэнтаваны сёньня ў Менску на сустрэчы з журналістамі і адмысловым канцэрце для сяброў і прыхільнікаў гурта. Да таго ж, гэта быў першы канцэрт з новым гітарыстам Паўлам Трацяком. Музыкі далі ўласнае азначэньне новай кружэлцы і распавялі, што пры працы над дыскам даводзілася і сварыцца, і таньчыць, і нават граць голымі.
→Гітарыст J:морс Раман Арлоў пакінуў гурт і плянуе распачаць сольную кар’еру

Пра нечаканы сыход Рамана паведаміў у сваім дзёньніку лідэр J:морс Уладзімір Пугач: «Тут проста няма правых і вінаватых, вінаватых і ахвяраў. Сумная і простая праўда жыцьця ў тым, што калі ты адчуваеш у сабе патрэбнасьць рабіць іншую музыку — ты бярэш і робіш яе. Без сьлюняў і сантымэнтаў».
→Актыўныя прыхільнікі «J:морс» аддаюць перавагу беларускамоўным песьням гурта

На афіцыйным сайце «J:морс» працягваецца публічнае галасаваньне за песьні, якія прагучаць у гэты чацьвер на сольным канцэрце гурта з праграмай «Гіты і новыя песьні» у клюбе «Рэактар».
→18 сьнежня «J:морс» зайграе гіты па заяўках прыхільнікаў

18 сьнежня гурт «J:морс» дасьць сольны канцэрт з праграмай «Гіты і новыя песьні» у клюбе «Рэактар». Выступ будзе ўнікальны тым, што прыхільнікі змогуць актыўна паўплываць на склад песень, якія прагучаць у гэты вечар.
→Хто і што чакаецца на «Рок-Каранацыі 2007»?

Дазвол на правядзеньня
Indiga, Клёндайк, Вайцюшкевіч і J:морс - нядзельныя канцэрты ў трох фотарэпартажах
Пасьпець на ўсе канцэрты, арганізаваныя ў Менску 2 сьнежня, было амаль нерэальна. За вечар каманда Generation.by наглядзелася на прыгажунь з Indiga і Клёндайк, адпачыла пад прэзэнтацыю «Лірыкі» ад Зьмітра Вайцюшкевіча і выйшла на фінішную «Адлегласьць» ад J:морс.
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп