«J:морс» выклалі новы альбом «Электричество» ў Інтэрнэт

Гурт «J:морс» выклаў для свабоднага спампоўваньня на афіцыйным сайце свой новы альбом «Электричество». Канцэртная прэзэнтацыя дыску адбудзецца 11 сьнежня ў менскім Палацы Спорту.


Смапаваць альбом можна з сайту jmors.by (82 Mb, 320 bit)

У альбом увайшло 11 песень, створаных у пэрыяд з восені 2009 па восень 2010 уключна.

«Мне здаецца, што гэты альбом у цэлым атрымаўся пазытыўней папярэдняга. Думаю, у першую чаргу, дзякуючы атмасфэры ў гурце - мы перажылі ўнутраныя крызысы і пачалі зноў атрымліваць задавальненьне ад таго, што робім разам. Адсюль і вядомая доля разгільдзяйства, якая зьявілася ва ўсім гэтым», — гаворыць лідэр гурта Уладзімір Пугач.

Альбом з пункту гледжаньня музыкі й настрояў, можна назваць самым разнастайным у дыскаграфіі гурта. Ад весёлага танцавальнага «Мамонава» да сумнага трып-хопа «Просто так», ад бойкіх гітарных нумароў («Много неба», «ДНК») да фірмовай «морсоўскай" рамантычнай лірыкі («Электричество », «Из космоса», « Ангелы не спят").

«Мне здаецца, што новы альбом па свайму творчаму падыходу і эклектычнасьці падобны на «Montevideo» або «Апрель», - лічыць Уладзімір Пугач. — Мы проста запісваем песьні, а ўжо затым зь іх складаем альбом, які становіцца сюрпрызам для нас саміх. Мяне гэта радуе».

Запіс альбома адбываўся ў менскіх студыях «Селах» і Begemot, зьвядзенне - у студыях iVaney Sound (Кіеў) і Begemot (Менск), майстарынг - iVaney Sound (Кіеў).

«Гэта першы наш вопыт супрацоўніцтва з кіеўскім гукарэжысёрам Дзьмітрыем Іванеем. Ён вельмі вопытны спэцыяліст, які працаваў з многімі артыстамі ў разнастайных жанрах, ад «Акіяна Эльзы» і «ДДТ» да Ані Лорак. Дзьмітрый зрабіў ільвіную долю працы па фармаваньні гучаньня альбому, і працай мы вельмі задаволеныя», — прызнаўся Уладзімір Пугач.

У працы над альбомам акрамя музыкаў групы прынялі ўдзел Канстанцін Гарачы (клявішныя сінтэзатары), Уладзімір Грама (акардэон), Аляксандар Мышкевіч (бас-гітара), Аляксей А. Зайцаў (прадусаваньне запісу).

Сетка крамаў бытавой тэхнікі «Пяты элемент» прадстаўляе:

11 сьнежня ў менскім Палацы Спорту гурт «J: морс» з прэзэнтацыяй новага альбому «Электричество». Пачатак у 19.00.
Квіткі ў продажы: танцпляц - 25 000, трыбуны - ад 15 000 да 45 000.

Месцы продажу: пераход каля ГУМа,пераход на пл.Я.Коласа, уваход на ст.м.«Кастрычніцкая» / «Купалаўская», «Пушкінская», «Партызанская», «Магілёўская», касы Палаца Спорту. Касы: (017) 2032733, дастаўка: (029) 6884838.

Паводле прэс-рэлізу

00:14, 17/11/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0674 seconds.