Стваральнікі «першага беларускага моладзевага сэрыялу» абвінавацілі ААН у цэнзуры

Завяршэньне здымак «першага моладзевага сэрыялу» пра беларускую музыку, краіну і СНІД «Вышэй за неба» яго стваральнікі адзначылі скандалам: у блогу праекта зьявілася сьцьверджаньне аб фактычнай забароне рэжысэрскай вэрсіі фільму і адхіленьні здымачнай групы ад далейшай працы над праектам. У допісе сьцьвярджаецца, што прадукт, створаны Андрэем Курэйчыкам пры ўдзеле Vinsent’а, Аляксандра Кулінковіча, Алега Хаменкі, Дар’і Домрачавай і многіх іншых вядомых беларусаў, аказаўся пад фактычнай забаронай.

8-сэрыйны фільм «Вышэй за неба», які зьняла беларуская здымачная група на грант Глябальнага фонду для барацьбы са СНІДам, сухотамі і малярыяй ААН, мусіў, на думку аўтараў, стаць культавым сярод пакаленьня Y. У якасьці дадатковай фішкі сэрыялу аўтары выкарысталі дзьвюхмоўе герояў: размаўляць у фільме мусілі як па-беларуску, гэтак і па-расейску. Акрамя сэрыялу прадусар праекту Андрэй Курэйчык заявіў і аб падрыхтоўцы рэжысэрскай паўнафарматнай вэрсіі.

«Так, жыцьцё моладзі ў нас паказана бескампрамісна. Ну і што? Гэта такі арт-аб’ект. Павінен жа быў хтосьці, нарэшце, зьняць сумленнае беларускае кіно. Зразумелая справа, што яго спрабуюць не пусьціць да гледача», — кажа апэратар-пастаноўшчык «Вышэй за неба» Аляксей Карнееў.

Словы Аляксея Карнеева прыведзеныя ў блогу праекту «Вышэй за неба» дзён ён, а таксама крэатыўны прад’юсэр Андрэй Курэйчык, рэжысэр-пастаноўшчык Дзьмітрый Марынін, кампазытар Дзьмітрый Фрыга і іншыя ўдзельнікі здымачнай групы кажуць аб цэнзуры з боку ААН і просяць кіраўніцтва Праграмы разьвіцьця ААН у Беларусі «дазволіць паказ поўнамэтражнай вэрсіі фільма», хаця б «у абмежаваным пракаце». Свой псыхалягічны стан яны акрэсьліваюць як «адчай».

«Кіно даўно гатовае, а на нашы звароты да чыноўнікаў ПРААН — ніякага адказу, — наракае Андрэй Курэйчык. — Больш за тое, нам цяпер не даюць працаваць і над сэрыялам. Склалася ўнікальная для кінэматографу сытуацыя: ніхто з тых, хто здымаў кіно і працаваў увесь час на пляцоўцы — ні аўтар, ні рэжысэр, ні апэратар, ні другі рэжысэр, ні рэдактар — ніхто не працуе над сэрыялам. Мы лічым, што гэта сьвядомае забойства сэрыяльнага праекту. Зь ім проста катастрофа. Але, дзякуй Богу, хоць бы кінавэрсію ў нас, аўтараў, атрымалася выратаваць. Цяпер асноўная задача — данесьці яе людзям».


Кастынг да сэрыялу прыцягнуў каля 1.5 тысячы жадаючых зьняцца ў кіно. Фота СНІД&ТБ

Акрамя рэпэра Vinsent’а, лідэра «J: Морс» Пугача, шоўмэна Булкі, спартсмэнак Аляксандры Герасіменя і Дар’і Домрачавай пад праектам бралі ўдзел і некаторыя забароненыя ў Беларусі музыкі: Аляксандр Кулінковіч і Алег Хаменка.

Аўтары фільма прапануюць кіраўніцтва беларускага офісу ПРААН выпусьціць фільм у абмежаваны пракат. А па БТ, як тое і плянавалася раней паказаць сэрыял. Праўда, у «моцна цэнзураванай і спрошчанай вэрсіі».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0638 seconds.