Generation.bY прапануе запрашальнікі на канцэрт «Ляпіса Трубяцкога»: конкурс
Здымак з другой сэрыі арт-праекту Freedom on Paper
Generation.bY прапануе квіткі на адзіны зачынены канцэрт забароненага ў Беларусі гурта «Ляпіс Трубяцкой», які пройдзе ў 190 км ад Менску. Для таго, каб стаць пераможцам, дастаткова мець фоцік і крыху натхненьня. Конкурс працягнецца да 8 траўня.
«Ляпіс Трубяцкой» па запрашэньні Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту дасьць канцэрт у Вільні 14 траўня. Пасьля забароны гурта ў Беларусі, Вільня — самы бліжэйшы горад ад Менску, куды можна зьезьдзіць на канцэрт «Ляпісаў» і быць упэўненым, што яго не адменяць у апошні момант з-за МЧС або іншых паранармальных зьяваў. Вандроўка мае сэнс пры наяўнасьці візы, канешне.
Квіткі на канцэрт не прадаюцца нідзе, але іх можна выйграць на Generation.bY. Для гэтага дастаткова знайсьці цікавае месца, пафотаць яго з удзелам папяровага Сяргея Міхалка ды кампаніі, а потым даслаць нам здымкі.
Усе добрыя здымкі будуць апублікаваныя на Generation.by, а аўтары самых цікавых фота атрымаюць па два запрашальнікі на канцэрт.
Умовы конкурсу
- Раздрукуй адну (а можна і ўсе) выявы Сяргея Міхалка і кампаніі;
- Сфатаграфуй папяровых Ляпісаў на плошчах, у сквэрах ці іншых цікавых публічных і ня вельмі месцах свайго гораду і краіны (варыянты глядзець тут);
- Дашлі фота* нам на адрас team@generation.by да 23.59 8 траўня і не забудзь пазначыць сваё імя ды прозьвішча;
- Павер у свой посьпех і атрымай два запрашальнікі на канцэрт «Ляпісаў» 14 траўня ў Вільні.
* — фотаздымкі памерам ня менш за 900px па шырэйшым краі.
Выступ «Ляпіса Трубяцкога» адбудзецца таксама пры падтрымцы Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»,
Канцэрт пройдзе ў клюбе «Propaganda» па адрасе
Увага! Ні арганізатары, ні Generation.bY, на жаль, ня могуць паспрыяць атрыманьню візы ў Літву. Аднак для таго, каб рабіць здымкі з папяровым Ляпісам Трубяцкім і дасылаць іх потым нам, шэнгенская віза не абавязковая :)