Папяровыя «Ляпісы» на першамай у парку Горкага

Пачынаем выкладваць некаторыя з дасланых нам фотаздымкаў прыгодаў папяровых Ляпісаў. Таня Цуканава і Стась Багданаў заўважылі ўчора «Ляпіс Трубяцкой» у менскім парку Горкага.

На Першамай «Ляпіс Трубяцкой» даў канцэрт у парку Горкага

Радаваліся дарослыя і дзеці. Пасьля канцэрту Міхалок зьлётаў на Луну і нават патрымаў яе на сваіх плячах, праявіўшы сваю багатырскую моц. Пасьля гэтага мы з удзельнікамі гурта падняліся над горадам. Міхалок як заўсёды дыклямаваў вершы, але ў парыве экзальтацыі ледзь не вываліўся з кабінкі чортава кола. Напрыканцы гэтага незабыўнага дня, гурт прасьпяваў свае лепшыя песьні на вышыні 55 метраў над зямлёй.

----------

Зыходнікі папяровых Ляпісаў мы выкладалі тут:
Generation.bY прапануе запрашальнікі на канцэрт «Ляпіса Трубяцкога»: конкурс

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.066 seconds.