Рок-Каранацыя. Перазагрузка

У Менску адбылася 14-я цырымонія ўручэньня ўзнагародаў лепшым музыкам па выніках мінулага году «Рок-Каранацыя»-2009. Замест фармальнага і патаснага канцэрту, што было характэрна для мінулых цырымоній, публіка атрымала чатыры гадзіны актуальнай беларускай музыкі, гурты — 15 крыштальных карон, а сама музыка — перароджаную ў абноўленым фармаце прэмію. Атрымалася своеасаблівая спроба ўшанаваньня няіснай залі славы рок-н-ролу ў абпаленым беларускім Мэдзісан-Сквэр-Гардэне.

→…

Галоўная рок-карона, лепшы кліп і лепшы альбом 2009 году — у «Безь Білета»

У клюбе «Рэактар» завершылася 14-я цырымонія ўручэньня ўзнагародаў лепшым музыкам Беларусі па выніках мінулага году ў сфэры альтэрнатыўнай музыкі «Рок-Каранацыя»-2009. 15 крыштальных каронаў знайшлі сваіх уладальнікаў: тры кароны ў «Безь Білета», рок-князёўна — Наста Шпакоўская («Naka»), выканаўца году — Зьміцер Вайцюшкевіч — сьпіс пераможцаў на Generation.bY.

→…
05.03.2010

«Нэйра Дзюбелю» пайшоў трэці дзесятак

Neuro Dubel

На 20-годзьдзе «Нэйра Дзюбеля» заля менскага «Рэактару» запоўнілася студэнтамі і бізнэсоўцамі, жанчынамі на высокіх абцасах і дзяўчатамі ў кедах. І падпяваць дзюбялёўскія гіты ўсе яны пачалі ўжо з першай песьні, не шкадуючы сарваць голас да традыцыйна завяршальнай «Время распрощаться». Як адсьвяткаваў свае 20 год легендарны беларускі гурт, які заўжды абыходзіўся без прадусараў, піяршчыкаў і іміджмэйкераў — у вялікім фотарэпартажы Generation.bY.

→…

25 лістапада Neuro Dubel сьвяткуе 20 год

Вялікім 3-х гадзінным канцэртам у клюбе «Рэактар» адсьвяткуе 20-годзьдзе гурт «Нэйра Дзюбель». На сцэну таксама выйдуць Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Вольга Самусік, Макс Івашын і іншыя.

→…
19.11.2009

Тэст па вакацыях: «Ляпісы», «Крама» і «Нэйра Дзюбель» выступілі на адной сцэне

Ляпис Трубецкой

Працягам экспэрымэнту з рэінкарнацыяй даўняга фэсту «Рок па вакацыях» адбылася чарговая спроба зачыніць багаты на падзеі беларускі фэставы сэзон 2009. Даверылі гэту ганаровую справу абаронцам беларускага пралетарыяту і прапагандыстам правільнай сэксуальнай арыентацыі «Ляпісу Трубяцкому» ў сааўтарстве зь клясычна адрыўнымі «Крамай» і «Нэйра Дзюбелем».

→…

Дваццатае Басовішча у 333 фотаздымках і 21 фотарэпартажы

 

Сэрыя фотарэпартажаў зь юбілейнага Басовішча XX апублікаваная ў фотаблогу Generation.bY. 333 фотаздымкі 18-ці гуртоў і асобна атмасфэра фэсту ў трох частках.

→…

Антыкрызыснае Басовішча

Мроя

Фэстываль Басовішча 20-ы раз прыйшоў у Польшчы непадалёк ад беларускай мяжы. Гэты фэст запомніцца ня толькі як юбілейны, але і чарговы раз абноўленай камандай арганізатараў з БАСу, адсутнасьцю конкурснай часткі для маладых гуртоў і, нарэшце, антыкрызыснай сьціпласьцю. Што значыць Басовішча для некалькіх пакаленьняў беларускіх музыкаў і слухачоў, што было з фэстам і, галоўнае, што будзе? Ніякай аналітыкі ў рэпартажы Generation.bY.

→…

Беларускі рок-фэст пад вясёлкай

Першы за апошнія дзесяць год open-air фэст «Bela Music-2009» прайшоў на выходных пад Менскам. Арганізатары з-за дрэннага надвор'я не дачакаліся вялікага наплыву гледачоў, гледачы, хто як мог, змагаліся са стыхіяй, а музыкі ў кулюарах фэсту рабілі нечаканыя заявы. У атмасфэру першага «Bela Music» паглыбіўся Generation.bY.

→…

Бонда і Мроя ператвораць Басовішча-2009 у «машыну часу»

На юбілейным фэстывалі «Басовішча-2009», які пройдзе ў польскім Гарадку 17–18 ліпеня, можна будзе пачуць легендарныя гурты «Уліс», «Бонда» і «Мроя». У ахвяру якасьці ў гэтым годзе прынесеныя такія традыцыйныя часткі фэсту, як вольная сцэна і конкурс гуртоў.

→…

Neuro Dubel адыграў у Rockhouse Cafe вялікі канцэрт

Neuro Dubel

Ня гледзячы на нечаканы перанос даты імпрэзы, паслухаць Neuro Dubel сабралося вельмі шмат прыхільнікаў. Цягам двухгадзінавага канцэрту ND выканалі многія свае вядомы песьні і сыгралі некалькі новых. Атмасфэра ў залі атрымалася вельмі душэўнай — нават пасьля выхаду гурта «на біс», прыхільнікі яшчэ доўга скандавалі «Нэй-ра-дзю-бель». Глядзіце на Generation.bY фотарэпартаж з канцэрту.

→…
23.04.2009

 1 2 3 4 РАНЕЙ> >|

Дарэчы, за публікацыямі на generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
альбо ў фрэдстужцы Livejournal Далучыць у сябры
 
In 0.5557 seconds.