Музычнае «Сьвята герояў»
«Хтосьці ў ложку герой, хтосьці па жыцьці герой — у кожнага свая пікантная сытуацыя!» — вітаў Саня Ракавец з IQ48 удзельнікаў музычнай паці «Сьвята герояў» 23 лютага ў менскім Jolly Roger Cafe. Моцныя дзявочыя вакалы гуртоў «ZM99» і «Hasta la Fillsta» падкрэсьлівалі своеасаблівы настрой вечару.
→23 лютага «Сьвята герояў» ад IQ48, ZM99 і Hasta La Fillsta

23 лютага ў сталічным клюбе Jolly Roger Cafe адбудзецца «Свята герояў». У дзень сапраўдных мужчын — абаронцаў Айчыны — выступяць вядомыя менскія рок-гурты IQ48, ZM99 і Hasta La Fillsta. Каго музыкі лічаць сапраўднымі героямі і што рыхтуюць да канцэрту?
→Душэўныя акустычныя прэзэнтацыі ад «сяброўскай групіроўкі» IQ48
«Зрабі сам» — акустыку пад такім назовам прэзэнтавалі ў «Добрых мысьлях» галоўныя беларускія аптымісты IQ48. Імпрэза прайшла ў атмасфэры доўгачаканага сяброўскага кватэрніку. Гурт Rahis, які якраз і пачынаў як акустычны праект, зайграў свае вядомыя гіты, а таксама прэзэнтаваў новую песьню, бярозаўскі :B:N: упершыню падрыхтаваў адмысловую акустычную праграму, а галоўныя героі паці — IQ48 — выйшлі на сцэну з адным з заснавальнікаў гурта, аўтарам «Таполяў» і «Выйсьця» — Фрэйдам. Як гэта было — у фота і відэа ад Generation.bY.
→«Зрабі сам. Акустыка» — IQ48 прэзэнтаваў у Сеціве свой першы unplugged

Што гэта такое і з чым ядуць? На базе сваёй студыі для самых адданых прыхільнікаў хлапцы жыўцом зайгралі «пад акустыку» 9 сваіх твораў, а таксама беларускамоўны кавэр на песьню Enjoy The Silence гурта Depeche Mode. Відэаварыянт гэтага канцэрту выйшаў і на DVD.
Узяўшыся за акустыку, гурт вырашыў праверыць, ці «здольны ён „браць“ слухача ня толькі моцным гукам, такі выклік самому сабе: а ці загучаць мае песьні ў простым выглядзе, ці будзе што ў іх слухаць?» Рэалізацыя новай задумкі выйшла музыкам у 50 даляраў.
→Дваццатае Басовішча у 333 фотаздымках і 21 фотарэпартажы
Сэрыя фотарэпартажаў зь юбілейнага Басовішча XX апублікаваная ў фотаблогу Generation.bY. 333 фотаздымкі 18-ці гуртоў і асобна атмасфэра фэсту ў трох частках.
→Антыкрызыснае Басовішча
Фэстываль Басовішча 20-ы раз прыйшоў у Польшчы непадалёк ад беларускай мяжы. Гэты фэст запомніцца ня толькі як юбілейны, але і чарговы раз абноўленай камандай арганізатараў з БАСу, адсутнасьцю конкурснай часткі для маладых гуртоў і, нарэшце, антыкрызыснай сьціпласьцю. Што значыць Басовішча для некалькіх пакаленьняў беларускіх музыкаў і слухачоў, што было з фэстам і, галоўнае, што будзе? Ніякай аналітыкі ў рэпартажы Generation.bY.
→IQ48 акустычны: «здаровыя лосі» рыхтуюць «лірычны» відэа-праект для Сеціва
На вуліцы чэрвеньская навальніца, а мы едзем за горад у стылёвую «хатнюю» студыю «Таксафон» па інтрыгоўным запрашэньні Буззы з гурта IQ48. Ужо на падыходзе да патрэбнага месца чуем знаёмыя гукі з падвалу. Народ шумнай кампаніяй высыпае на вуліцу на перапынак. А ўнутры — зусім не падвал, а стылізаваная пад утульную кватэру заля з дэкарацыямі. Далей нам пашэнціла першымі пачуць і пабачыць тое, што рыхтуюць IQ48 пад умоўным назовам «відэа-акустыка».
«Дайце яшчэ 100!»: Generation.bY адсьвяткаваў юбілейны «Аўторак добрых людзей»
Клюб «Графіці» вытрымаў накал жарсьцяў, музыкі, камунікацыяў і імправізацыяў «100-га Аўторку добрых людзей» Generation.bY 9 чэрвеня. Юбілейны 100-ы і першы клюбны аўторак прайшоў пад выступы «аўторкаўцаў»: Band A, Vinsent, Rahis i IQ48, з узгадкамі самых запамінальных аўторкаў, праглядам фотак, абдыманкамі, танцамі і віншаванкамі.
→Першы юбілейны канцэрт «Джамбібум»
Шматгалосна і весела адзначыў свой пяцігадовы юбілей гурт «Джамбібум». 5 траўня ў Моладзевым тэатры эстрады сабраліся прыхільнікі гурта, музыкі, сябры і сябры-музыкі. Цёплая атмасфэра, моманты выступаў і радасных віншаваньняў — у рэпартажы Generation.bY.
→IQ48: Празь сетку — у розум!

Праз свае крыніцы Generation.bY стала вядома, што госьці з Марсу, аб’яднаныя кодавай назвай IQ48, дзёрзка не задаволеныя. Не задаволеныя яны колькасьцю зямлянаў, якія ўжо даўна прынялі як непазьбежнае, што «марсіяне даўно ўжо тут».
«Такіх зямлянаў павінна быць значна больш, бо нашая мэта — гэта абсалютны і агульны кантроль над усёй чалавечай расай, над усёй плянэтай Зямля, а можа і над усёй галяктыкай!» — так заяўляюць прышэльцы з IQ48, якія вярнуліся з канцэрту ў Беластоку і зьбіраюцца на «Рок-каранацыю 2008».
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп