Душэўныя акустычныя прэзэнтацыі ад «сяброўскай групіроўкі» IQ48
«Зрабі сам» — акустыку пад такім назовам прэзэнтавалі ў «Добрых мысьлях» галоўныя беларускія аптымісты IQ48. Імпрэза прайшла ў атмасфэры доўгачаканага сяброўскага кватэрніку. Гурт Rahis, які якраз і пачынаў як акустычны праект, зайграў свае вядомыя гіты, а таксама прэзэнтаваў новую песьню, бярозаўскі :B:N: упершыню падрыхтаваў адмысловую акустычную праграму, а галоўныя героі паці — IQ48 — выйшлі на сцэну з адным з заснавальнікаў гурта, аўтарам «Таполяў» і «Выйсьця» — Фрэйдам. Як гэта было — у фота і відэа ад Generation.bY.
→:B:N: адсьвяткаваў 10-годзьдзе канцэртам у Менску
На сьвяточную сцэну разам зь бярозаўскімі рок-музыкамі выйшлі «здаровыя лосі» IQ48, Аляксандар Кульлінковіч, Алег Хаменка, рэпэр Вінсэнт ды іншыя. «Было проста супэр! Было нечакана, што нас прыйшло павiншаваць столькi людзей! Вельмi прыемна бачыць поўную залю!» — лідэр :B:N: Алесь Лютыч узгадвае атмасфэру сьвяткаваньня й разважае, як пачувае сябе гурт у свае 10 год і якія мае пляны.
→:B:N: рыхтуецца да 10-годзьдзя, якое адсьвяткуе 20 лістапада

Бярозаўскі гурт:B:N: адзначыць свой дзень народзінаў 20 лістапада ў менскім R-club вялікім сяброўскім канцэртам. Музыкі рыхтуюць прыхільнікам сваёй творчасьці падарункі. «Перадусім гэта новыя песьні, якія мы прэзэнтуем на канцэрце», — кажа лідэр гурта Алесь Лютыч.
→Берасьцейскі гурт «Сьцяна» адсьвяткаваў у Менску сваё дзесяцігодзьце
Лёгкая перанасычанасьць музыкаў назіралася 25 верасьня ў менскім клюбе R-club – гурт «Сьцяна» сьвяткаваў адмысловым зборным канцэртам сваё дзесяцігодзьдзе. Віншавалі берасьцейцаў менскія Rahis, Unia, Sok, бярозаўскі B:N, а таксама берасьцейскі D_tails.
→Дваццатае Басовішча у 333 фотаздымках і 21 фотарэпартажы
Сэрыя фотарэпартажаў зь юбілейнага Басовішча XX апублікаваная ў фотаблогу Generation.bY. 333 фотаздымкі 18-ці гуртоў і асобна атмасфэра фэсту ў трох частках.
→Антыкрызыснае Басовішча
Фэстываль Басовішча 20-ы раз прыйшоў у Польшчы непадалёк ад беларускай мяжы. Гэты фэст запомніцца ня толькі як юбілейны, але і чарговы раз абноўленай камандай арганізатараў з БАСу, адсутнасьцю конкурснай часткі для маладых гуртоў і, нарэшце, антыкрызыснай сьціпласьцю. Што значыць Басовішча для некалькіх пакаленьняў беларускіх музыкаў і слухачоў, што было з фэстам і, галоўнае, што будзе? Ніякай аналітыкі ў рэпартажы Generation.bY.
→Дзень абаронцаў роднай мовы: Men’s Fest вачыма марсіяніна
Men’s Fest прайшоў 22 лютага ў сталічным R-club. Ваш пакорлівы слуга наведаў дадзенае мерапрыемства з мэтай высьвятленьня, што за рэч маладыя зямляне называюць «беларускай альтэрнатыўнай музыкай». Глямурная афіша падказвала, што канцэрт прымеркаваны да Дня абаронцаў айчыны, у прынцыпе, да сьвята мужчынскага. Мужчынскі такі, суворы склад удзельнікаў гэта толькі пацьвярджаў, а ўдзел дзяўчынак — вакалістак з гурта UNIA — можна расцэньваць як прыгожы падарунак слабага полу моцнай палове чалавецтва. Ды і сьвята без жанчынаў, выключна мужчынскае, выклікае недвухсэнсоўныя падозраньні, не знаходзіце?
→Гурт :B:N: прэзэнтаваў у «Рэактары» перавыданьне свайго першага альбому

Бярозаўскі гурт «Бяз назвы» прэзэнтаваў канцэртам у клюбе «Рэактар» перавыданьне свайго першага альбому «Не трывай». Драйвовую праграму прыемна дапаўнялі яскравыя дуэты.
→2 сьнежня вялікі сольны канцэрт :B:N: у менскім «Рэактары»

Падтрымліваць бярозаўцаў будуць гурты «Спрат» і «Абшар».
→Bandscan:Belarus: 16 лістапада ў Менску прайшоў другі чвэрцьфінал беларуска-швэдзкага музычнага праекту

Беларуска-швэдзкі музычны праект Bandscan:Belarus набліжаецца да фіналу. Сёньня сталі вядомыя
Гурты абіраліся праз глядацкае галасаваньне непасрэдна на канцэртах. Прапануем рэпартаж з другога чвэрцьфіналу Bandscan:Belarus, які прайшоў 16 лістапада ў клюбе Fabrique з удзелам Bez.not, Morfe Acoustic Band, The Toobes, Джамбібум, ДзеціДзяцей і hum flying bulletproof noodle.
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп