Пераносіцца Бульбокс LIVE

Чарговы Бульбокс LIVE, які мусіў адбыцца 17 лютага пераносіцца на невядомы тэрмін праз тэхнічныя праблемы клуба. Аб гэтым сёння паведамілі арганізатарам канцэрту прадстаўнікі менскага клубу DoodahKing. Музычная імпрэза ўсё ж такі адбудзецца, праўда, арганізатары пакуль не ведаюць, калі.

У праграме мусілі выступаць гурты:

  •  ZM99 (былая «Зьмяя»);
  • «Дай дарогу!», берасцейскія панкі мусілі выступіць упершыню са сваёй новай акустычнай праграмай;
  • IQ48, менскі гурт абяцаў выканаць некалькі новых песень.


18:20, 15/02/2013 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2227 seconds.