Рок-Каранацыя. Перазагрузка
У Менску адбылася 14-я цырымонія ўручэньня ўзнагародаў лепшым музыкам па выніках мінулага году «Рок-Каранацыя»-2009. Замест фармальнага і патаснага канцэрту, што было характэрна для мінулых цырымоній, публіка атрымала чатыры гадзіны актуальнай беларускай музыкі, гурты — 15 крыштальных карон, а сама музыка — перароджаную ў абноўленым фармаце прэмію. Атрымалася своеасаблівая спроба ўшанаваньня няіснай залі славы рок-н-ролу ў абпаленым беларускім Мэдзісан-Сквэр-Гардэне.
→Галоўная рок-карона, лепшы кліп і лепшы альбом 2009 году — у «Безь Білета»
У клюбе «Рэактар» завершылася
На вялікім сольным канцэрце «Крама» прэзэнтавала новыя песьні
Вечарам 3-га лютага легендарны беларускі гурт адыграў у «Рэактары» свой сольны канцэрт. Харызма й энэргія «Крамы» хутка сагрэлі зімовую прахалодную залю.
→Тэст па вакацыях: «Ляпісы», «Крама» і «Нэйра Дзюбель» выступілі на адной сцэне
Працягам экспэрымэнту з рэінкарнацыяй даўняга фэсту «Рок па вакацыях» адбылася чарговая спроба зачыніць багаты на падзеі беларускі фэставы сэзон 2009. Даверылі гэту ганаровую справу абаронцам беларускага пралетарыяту і прапагандыстам правільнай сэксуальнай арыентацыі «Ляпісу Трубяцкому» ў сааўтарстве зь клясычна адрыўнымі «Крамай» і «Нэйра Дзюбелем».
→Дваццатае Басовішча у 333 фотаздымках і 21 фотарэпартажы
Сэрыя фотарэпартажаў зь юбілейнага Басовішча XX апублікаваная ў фотаблогу Generation.bY. 333 фотаздымкі 18-ці гуртоў і асобна атмасфэра фэсту ў трох частках.
→Антыкрызыснае Басовішча
Фэстываль Басовішча 20-ы раз прыйшоў у Польшчы непадалёк ад беларускай мяжы. Гэты фэст запомніцца ня толькі як юбілейны, але і чарговы раз абноўленай камандай арганізатараў з БАСу, адсутнасьцю конкурснай часткі для маладых гуртоў і, нарэшце, антыкрызыснай сьціпласьцю. Што значыць Басовішча для некалькіх пакаленьняў беларускіх музыкаў і слухачоў, што было з фэстам і, галоўнае, што будзе? Ніякай аналітыкі ў рэпартажы Generation.bY.
→26 чэрвеня канцэрт «Крамы» у «Графіці»

Гурт «Крама» ладзіць канцэрт у менскім клюбе «Графіці». Месцаў няшмат, але патрапіць на выступ легендарных музыкаў перад летнім сэзонам яшчэ магчыма.
→Беларускі рок-фэст пад вясёлкай
Першы за апошнія дзесяць год open-air фэст «Bela Music-2009» прайшоў на выходных пад Менскам. Арганізатары з-за дрэннага надвор'я не дачакаліся вялікага наплыву гледачоў, гледачы, хто як мог, змагаліся са стыхіяй, а музыкі ў кулюарах фэсту рабілі нечаканыя заявы. У атмасфэру першага «Bela Music» паглыбіўся Generation.bY.
→Бонда і Мроя ператвораць Басовішча-2009 у «машыну часу»

На юбілейным фэстывалі
Фэст «Bela Music-09»: «Neuro Dubel» і «Крама» выступяць на Баравой
Новы


Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп