57 музыкаў, пісьменьнікаў, актораў — у новым сьпісе забароненых

Ляпіс Трубяцкой, NRM, Neuro Dubel, Палац, Крама, Крамбамбуля, Naka, Вайцюшкевіч — у Сеціве зьявіўся новы сьпіс забароненых. Ён складаецца з 57 музыкантаў, гуртоў, пісьменьнікаў, актораў ды іншых культурных дзеячоў Беларусі, Расеі, Эўропы ды ЗША, якіх забаронена згадваць у дзяржаўных беларускіх мас-мэдыях. Нашы крыніцы ў адной зь дзяржаўных радыёстанцый не пацьвярджаюць пакуль такой інфармацыі.

Супрацоўнік Радыё «Бі-Эй» выклаў у сваім акаўнце Facebook фотаздымак новага «сьпісу забароненых». Паводле яго інфармацыі, усе, хто пазначаныя ў сьпісе цяпер мусяць быць забароненыя для згадваньня ў дзяржаўных мас-мэдыях.

Вядучы адной зь дзяржаўных радыёстанцый распавёў Generation.by, што чуткі пра новыя сьпісы ходзяць ужо даўно. Але пакуль заставаліся на шчасьце толькі чуткамі. Ніякіх указаньняў ад кіраўніцтва на гэты конт ён на дадзены момант не атрымліваў і ў перадачах днямі згадваліся многія з гуртоў гэтага сьпісу.

Тым часам інфармацыю пра існаваньне «сьпісаў забароненых» усё ж пацьвярджаюць неафіцыйна многія беларускія СМІ. Папера нібыта была дасланая ў рэдакцыі «зьверху», але ня мае ніякіх зыходных дадзеных і подпісаў.

Сьпіс забароненых беларускіх музыкантаў існаваў у Беларусі з 2004 па 2007 год і увесь гэты час ніхто афіцыйна не пацьвердзіў яго наяўнасьць. Хоць удзельнікі сьпісу фактычна знаходзіліся пад забаронай і не маглі адкрыта праводзіць канцэрты ў Беларусі.

У сьнежні мінулага году мы пісалі пра тое, што зьмянілася ў дзейнасьці раней забароненых музыкаў на працягу трох год адноснай свабоды: Тры гады свабоднага палёту беларускай музыкі: Што зьмянілася?

vojur 20:57, 02/03/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0645 seconds.