Забаранілі канцэрт Neuro Dubel у Loft Cafe

На сайце Neuro Dubel зьявілася навіна пра чарговую забарону іх канцэрта. Гэтым разам гурт плянаваў выступ у Loft Cafe 19 жніўня. Але «змрочныя дзядзькі сказалі пару нядобрых словаў гаспадарам клюба».

«Канцэрт 19 жніўня афіцыйна адменены. Правільней будзе сказаць — забаронены. Як звычайна змрочныя дзядзькі сказалі пару нядобрых словаў гаспадарам клюба. І ўсё, гэтага цалкам дастаткова для таго, каб нагнаць страху.» — піша гурт на сваім сайце.

Праблемы з памяшканьнем зьявіліся яшчэ тыдзень таму, але Neuro Dubel і арганізатар канцэртаў Павал Кашырын не пакідалі спробаў знайсьці альтэрнатыўнае месца. У сваім допісе ў Facebook Кашырын удакладняе, што былі спробы дамовіцца з клюбамі Салтайм, Дудакінг, Джолі Роджэр Кафэ:

«Але гаспадары клюбаў даведаўшыся аб прапанове правесьці ў іх канцэрт практычна адразу ідуць “в отказ”. Іх можна зразумець. Яны баяцца. На іх ня варта крыўдзіцца. Ім не патрэбныя праблемы. Вось такія невясёлыя навіны ў нас»

Neuro Dubel

Новы сьпіс забароненых музыкаў зьявіўся ў пачатку сакавіка. З таго часу большасьць яго ўдзельнікаў ня мае магчымасьці праводзіць канцэрты ў Беларусі.

vojur 17:58, 16/08/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0604 seconds.