Бел-чырвона-белы паветраны шар на пляцы Незалежнасьці, роварыст са сьцягам ля Траецкага, моладзевая кампанія ў сьвяточным антуражы на Кастрычніцкай — гэтыя ды іншыя пэрсанажы насялілі сёньня Менск. Мы прайшліся па сьлядох кансьпіратыўных мастакоў, каб адлюстраваць у фота настрой менскіх вуліцаў напярэдадні вечару 25 сакавіка. На Generation.by рэпартаж зь месца падзеяў.