33 сэкунды ад Старшыні Рады БНР

Івонка Сурвіла з нагоды 90-х угодкаў з дня абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі зьвяртаецца да сучаснага пакаленьня беларусаў праз Generation.bY. Пазытыўны відэазварот у 33 сэкунды.
→Прадмову да «Дудкі беларускай» Багушэвіча пісалі разам некалькі сотняў чалавек

Самая масавая Агульнанацыянальная дыктоўка адбылася ў Менску 23 сакавіка: сотні людзей пісалі разам на Сядзібах БНФ і ТБМ, іншыя пісалі з роднымі і сябрамі дома. У гэты дзень вялікая колькасьць людзей узгадала словы Францішка Багушэвіча і прадэманстравала сваю пашану да беларускай мовы.
→Беларусы пішуць агульнанацыянальную дыктоўку 23 сакавіка
Напісаньне ў абраны дзень агульнанацыянальнай дыктоўкі адпачатку плянавалася для людзей, якія ня могуць прыйсьці на шэсьце 25 сакавіка. Ідэя была сустрэтая зь вялікім інтарэсам з боку вялікай колькасьці людзей і перарасла ў перадсьвяточную падзею, надаўшы Дню Волі дадатковай сьвяточнасьці і ўрачыстасьці. Першая дыктоўка ўжо праведзеная, складзены расклад на нядзелю, 23 сакавіка.
→Павiншуй рэктара за 102 тысячы рублёў
Штраф 102 тысячы рублёў за віншавальную ўлётку — такое пакараньне вынесла адміністрацыйная камісія пры Наваполацкім гарвыканкаме сябру ЗБС Аляксею Трубкіну. Ён аштрафаваны за тое, што 25 сакавіка завітаў у кабінэт рэктара Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту З. Лазоўскага і ўручыў яму віншавальную ўлётку з нагоды Дня Волі.
→
