Адзначыць Каляды ў беларускай вёсцы, якую CNN уключыла ў топ-10 найлепшых
![Адзначыць Каляды ў беларускай вёсцы, якую CNN уключыла ў топ-10 найлепшых](mediashare/11/v57xx6tklmz9m1slbjqy9vz30sng7k-tmb.png)
«Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» запрашае ў вандроўку на святкаванне Калядаў 5-7 студзеня ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна да фальклорнага-этнаграфічнага гурта «Міжрэчча».
→Віленскі кірмаш Kaziukas: шкарпэткі ёсць нават для прэзідэнта
Калі б перад тым, як наведаць Kaziukas, вы вырашылі азнаёміцца з апісаннем падзеі ў якой захапляльнай кнізе пра Вільню, то пабачылі б прыкладна наступнае: «Kaziukas — гэта самая важная падзея года. Цягам Казюкаса мы, тутэйшыя, у поце чала робім сабе вясну метадам шматгадзіннага бадзяння па горадзе, штурхання ў святочным натоўпе, закупкамі керамічных місак, паглынаннем абаранкаў і размахваннем Казюкамі».
→З Парыжу ў Мінск на Новы год: чаму беларусы едуць на Каляды дадому
«Новы год у Еўропе!» — запрашаюць рэкламныя звароты беларускіх турыстаў выбрацца на Захад. Разнастайнасць падсветкі замежных ёлак і ветлівасць тамтэйшых Сантаў прывабліваюць многіх болей за ўсё тыя ж навагоднія салаты ды тэлезвароты ўсё таго ж прэзідэнта. Але мы адшукалі пяць беларусаў, якія штогод прыязджаюць з Францыі, Канады, Чэхіі, Германіі і Эстоніі дадому ў Беларусь у часе Калядаў, і запыталіся: «Чаму?».
→4 пякельныя гісторыі пра Хэлоўін
Святкаваць Хэлоўін ці застацца дома? Любы адказ на гэта пытанне нясе нечаканасці. Асабліва калі вывучыць гісторыю свята і яго повязь з Беларуссю. Пра гэта чатыры гісторыі, якія мы выбралі адмыслова папярэдне свята.
→«Юр’я, уставай рана» — старадаўняя песьня на новы лад
![«Юр’я, уставай рана» — старадаўняя песьня на новы лад](mediashare/3n/v69zk9i91e0h7s5xz8bp2wwp6mj82n-tmb.png)
Да сьвята Юр’я этна-фольк гурт Guda і Дзьмітрый Дзямідаў прадставілі сучасную версію архаічнай юраўскай песьні.
→Студэнты запрашаюць гукаць вясну
![Студэнты запрашаюць гукаць вясну](mediashare/sc/mwkpvi4gn2b2gxlys8q96pmb5o7ll4-tmb.png)
24 сакавіка Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства разам зь Дзяржаўным літаратурным музэем імя Я. Купалы запрашаюць на Гуканьне вясны ў Вязынку.
→Дзень Сьвятога Патрыка ў Менску
![Дзень Сьвятога Патрыка ў Менску](mediashare/6z/n6jsqhvlypevbujwvlbgo15x51l0um-tmb.png)
Дзень Сьвятога Патрыка — самае вядомае ірляндзкае сьвята ў сьвеце, якое адзначаецца ў Ірляндыі, Паўночнай Ірляндыі, некаторых правінцыях Канады і паўсюль, дзе ёсьць прадстаўнікі ірляндзкай дыяспары. Сьвята ня першы год адзначаецца і ў Менску.
→17 лютага — дзень спантаннай дабрыні
![17 лютага — дзень спантаннай дабрыні](mediashare/0q/4voyve7txwnil1lavdwdf56c77r3gi-tmb.png)
17 лютага — дзень спантаннай праявы дабрыні (Random Acts of Kindness Day). У свой час міжнароднае сьвята стала ініцыятывай дабрачынных арганізацый. І сёньня той самы час рабіць дабро сябрам, блізкім і нават проста незнаёмцам. А для тых, хто разгубіўся, ёсьць некалькі парадаў, з чаго пачаць.
→Не губляйцеся! З Днём сьвятога Валянціна!
Сярод мноства індывідуальнасьцяў так прыемна адшукаць нарэшце патрэбную пару і не згубіць яе па дарозе! Са сьвятам!
→Песьню сьпяваць ці так каляды дасьце?
![Песьню сьпяваць ці так каляды дасьце?](mediashare/a4/877lvrdqgphxnn41iece42qlius5sr-tmb.png)
Едучы дадому на Каляды, па-дзіцячаму хацелася казкі. Што будзе куцьця, скрыпучы мароз са сьнегам па калена, хор маленькіх калядоўшчыкаў пад вакном ды гукі гармонікаў з каляднымі сьпевамі дарослых у розных канцах вуліцы, абрысы каляднай зоркі ды чароўных жывёлаў у прыцемках адзінага вулічнага ліхтара. Хіба што хвалявалася. А ці калядуюць яшчэ, што сьпяваюць ды як праходзіць Шчадрэц на Палесьсі ня толькі за сямейным сталом? Ды наколькі шчодры вечар насамрэч шчодры ў такі крызыс?
→![RSS RSS](themes/a/i/rss1616.gif)