«Нэйра Дзюбелю» пайшоў трэці дзесятак

Neuro Dubel

На 20-годзьдзе «Нэйра Дзюбеля» заля менскага «Рэактару» запоўнілася студэнтамі і бізнэсоўцамі, жанчынамі на высокіх абцасах і дзяўчатамі ў кедах. І падпяваць дзюбялёўскія гіты ўсе яны пачалі ўжо з першай песьні, не шкадуючы сарваць голас да традыцыйна завяршальнай «Время распрощаться». Як адсьвяткаваў свае 20 год легендарны беларускі гурт, які заўжды абыходзіўся без прадусараў, піяршчыкаў і іміджмэйкераў — у вялікім фотарэпартажы Generation.bY.

→…

:B:N: адсьвяткаваў 10-годзьдзе канцэртам у Менску

BN

На сьвяточную сцэну разам зь бярозаўскімі рок-музыкамі выйшлі «здаровыя лосі» IQ48, Аляксандар Кульлінковіч, Алег Хаменка, рэпэр Вінсэнт ды іншыя. «Было проста супэр! Было нечакана, што нас прыйшло павiншаваць столькi людзей! Вельмi прыемна бачыць поўную залю!» — лідэр :B:N: Алесь Лютыч узгадвае атмасфэру сьвяткаваньня й разважае, як пачувае сябе гурт у свае 10 год і якія мае пляны.

→…

25 лістапада Neuro Dubel сьвяткуе 20 год

Вялікім 3-х гадзінным канцэртам у клюбе «Рэактар» адсьвяткуе 20-годзьдзе гурт «Нэйра Дзюбель». На сцэну таксама выйдуць Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Вольга Самусік, Макс Івашын і іншыя.

→…
19.11.2009

У цэнтры Кіева ўзьвялі Бэрлінскі мур

У цэнтры ўкраінскай сталіцы каля амбасады Нямеччыны ва Ўкраіне адкрылі манумэнт-фрагмэнт Бэрлінскага муру. Акцыя была прымеркаваная да 20-ай гадавіны яе падзеньня.

→…

:B:N: рыхтуецца да 10-годзьдзя, якое адсьвяткуе 20 лістапада

Бярозаўскі гурт:B:N: адзначыць свой дзень народзінаў 20 лістапада ў менскім R-club вялікім сяброўскім канцэртам. Музыкі рыхтуюць прыхільнікам сваёй творчасьці падарункі. «Перадусім гэта новыя песьні, якія мы прэзэнтуем на канцэрце», — кажа лідэр гурта Алесь Лютыч.

→…
22.10.2009

Мыльныя бурбалкі ў Дзень міру

У панядзелак а сёмай вечару ў менскім парку Горкага было людна і весела — каля трохсот чалавек сабраліся на флэшмоб з нагоды Дня міру.

→…

Новае тысячагодзьдзе для Літвы

Літва адсьвяткавала адразу дзьве істотныя гістарычныя падзеі: каранацыю Міндоўга і 1000-годзьдзе Літвы. Для ўдзелу ў сьвяточных мерапрыемствах у сталіцу Літвы Вільню прыехалі тры каралі і пяць прэзыдэнтаў. Дзесяткі тысяч людзей, некаторыя зь якіх апранулі нацыянальныя ці проста сьвяточныя касьцюмы, прыйшлі 6 ліпеня да Катэдральнай плошчы, каб далучыцца да сьвяткаваньня і прайсьціся пасьля па галоўнай вуліцы гораду у вялікім шэсьці. Постаці сьвята ў фотарэпартажы Generation.bY.

→…

«Адной табе»: Зьміцер Вайцюшкевіч зладзіў сьвяточны канцэрт да 8 сакавіка

Зьміцер Вайцюшкевіч 8 сакавіка галянтна падараваў усёй прыгожай беларускай палове чалавецтва свой кветкавы канцэрт. Кветкі – пераважна клясычныя ружы – распускаліся на экране і дарыліся ў залі. Сваім зьнешнім выглядам Зьміцер нагадаў мушкецёра, а яго песьні – рыцарскія гімны каханьню і жанчынам.

→…

Максім Багдановіч ператварыўся ў басаногую бляндынку

 

Адбылося гэта ў межах містэрыі «Дзень Максіма Багдановіча», прэм’ера якой прайшла ў менскай філярмоніі. У праекце, прымеркаваным да юбілею клясыка, узялі ўдзел Сьвятлана Зелянкоўская, гурт «N.R.M.», Міхаіл Зуй, а таксама «Ліцьвінскі хмель» ды іншыя таленавітыя асобы.

→…

Дзень Студэнта 2008

На гэтым сайце мы сьвяткуем Дзень Студэнта ўжо ў пяты раз. З нагоды Міжнароднага Дня Студэнта — падборка самых вызначальных матэрыялаў на студэнцкую тэматыку Studenty.by i Generation.bY: пра студэнцкія змаганьні ў сьвеце і ў Беларусі, пра вядомых людзей Беларусі ў студэнцкія гады, пра стыпэндыю і адукацыю, пра анімаваныя студэнцкія мары.

→…

 1 2 3 4 5 РАНЕЙ> >|

Дарэчы, за публікацыямі на generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
альбо ў фрэдстужцы Livejournal Далучыць у сябры
 
In 0.5523 seconds.