Lorem, Вітаю, Hi!

Lorem (на латыні), zdravo (па-славенскі), merhaba (па-турэцку), witaj (па-польску). Незалежна ад мовы, людзі ва ўсім сьвеце жадаюць адзін адному шчасьця, здароўя і дабрабыту. Кожны хоча выглядаць упэўненым, вольным і лёгкім у стасунках і ўжо напачатку зрабіць добрае ўражаньне пра сябе. А пачынаюцца камунікацыі якраз з прывітаньня. Важнасьці гэтага рытуалу прысьвечаны Сусьветны дзень прывітаньняў — 21 лістапада.

Сучасная форма

Прывітаньне – гэта першы кантакт з чалавекам, ад яго залежыць далейшая размова. З дапамогай прывітаньня выяўляецца прыязнасьць і павага, што можа быць выказана з дапамогай жэсту або словамі. Безумоўна, форма, абраная для звароту, шмат у чым залежыць ад культуры, моды і часу. Дзіўна было б пачуць зараз пры сустрэчы «Гонар маю кланяцца», «Наша вам павага» або «Жадаю здароўя ў вашу хату». Цяпер людзі часьцей выкарыстаюць больш кароткі варыянт прывітаньня, накшталт «Вітаю», «Здароў», а ў электронным і прастамоўным выглядзе ўжываюць «Віт», «Здра». Аднак у зварот нашы продкі заўсёды ўкладвалі пэўны сэнс: сустракалі адзін аднаго зь ветлівасьцю і жадалі ў першую чаргу здароўя. Сучасныя прывітаньні сталі насіць больш фармальны характар.

З гісторыі

Сусьветны дзень прывітаньняў, які сьвяткуецца з 21 лістапада 1973 гада, безумоўна мае гісторыю. У разгар «халоднай вайны», у адказ на канфлікт Эгіпта з Ізраілем, прыдумалі «дзень Прывітаньняў». Такі знак сьвету прапанавалі браты Майкл і Брайян Маккомак. Вырашыўшы змагацца з вайной і міжнароднай напругай, яны разаслалі дружалюбныя прывітаньні па розных краінах і кантынэнтах з просьбай адрасату пераслаць паведамленьне сябру, сваяку ці проста каму-небудзь. Ідэя, падтрыманая больш чым у 180 краінах, стала з часам штогадовым сьвятам.

З усьмешкай

Простая ўсьмешка чалавеку пры сустрэчы ператоворыць пахмурны восеньскі дзень у цяплейшы. Хаця б гэты дзень :)

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0732 seconds.