«Жудзікі»: выйшла новая серыя інтэрактыўнага мультфільма «Спальны раён»

Квартал «Жудзікі» размясціўся недзе непадалёк ад цэнтру раёна. Цёплым восеньскім вечарам у прывакзальных вежах-блізнятах неспакойна. Суседзі з трэцяга паверху зноў кагосьці затапілі, ніжэй усю ноч шыпіць тэлевізар.

→…
30.10.2013
Ягор Канапкін

Дзень, калі прыдумалі анімацыю, каб утапіць яе потым у Сене

Са святам усіх фэнаў флэшак, гіфак, мультоў і анімэ! 28 кастрычніка — Сусветны дзень анімацыі. Больш за сто год таму ў гэты дзень у Парыжы з’явіўся «аптычны тэатр» з рухомымі карцінкамі, які і паклаў пачатак анімацыі. Хоць адчайны вынаходнік і ўтапіў пасля свой апарат у рацэ, але ягоныя ідэі выкарыстоўваюцца і зараз. Generation.by далучаецца да святкавання і адкопвае з архіваў свае мультфільмы і анімаванкі, а таксама інтрыгуе анонсамі.

→…
28.10.2013
Ніна Майдас

Папулярны бразільскі трэш-мульт пра камуністаў пераклалі на беларускую

Папулярны бразільскі трэш-мульт пра камуністаў пераклалі на беларускую

Былая студэнтка БДУ Вольга Ермалаева-Франка, што цяпер жыве ў Бразіліі, пераклала з партугальскай серыю вясёлага бразільскага мультсерыялу для дарослых «Фудэнсіў». Пацешны мульт, дзе ў іранічнай форме распавядаецца пра трэшавыя бакі камунізму, цяпер можна глядзець з беларускімі субтытрамі.

→…
17.12.2012
Сяржук Пярунчык

У Сеціве з’явіліся інтэрактыўныя прыгоды беларускіх турыстаў

У Сеціве з’явіліся інтэрактыўныя прыгоды беларускіх турыстаў

Пад хіт «Крамбамбулі» «Турысты» вясёлыя персанажы аніматаркі Волі Кузьміч у цыкле інтэрактыўных ролікаў адпачываюць на беразе мора, атакуюць гатэльны басейн і закупаюцца ў Duty Free. Так беларускі турыстычны партал Holiday.by цешыць наведнікаў напярэдадні зімовага турыстычнага сезону і выпуску памятак для беларускіх турыстаў.

→…
16.10.2012

Сацыяльны ролік «Калі можа кот»

Сацыяльны ролік «Калі можа кот»

Беларускі сацыяльны экалягічны анімацыйны ролік пра збор сьмецьця.

→…
04.06.2012

Беларускія стоп-моўшэры пакажуць свае фільмы на фэстывалі ў Менску

Беларускія стоп-моўшэры пакажуць свае фільмы на фэстывалі ў Менску

Тэхналёгія Stop-Motion нескладаная, аднак дастаткова карпатлівая. Гэта відэа, атрыманае з пасьлядоўнасьці фотаздымкаў, ці кадраў, выбраных зь відэа. Самы звыклы для ўсіх stop-motion — гэта анімацыя ў лялечных і плястылінавых мультфільмах. Фэстываль «Stop-motion» пройдзе ў Менску ўжо ў другі раз. На ім будуць прадстаўленыя аматарскія і прафэсійныя працы «стоп-моўшэраў» ня толькі зь Беларусі, але і з Расеі і Ўкраіны. Пройдзе паказ 12 лютага ў Loft cafe.

→…
09.02.2012

Інтэрактыўны мультфільм: Новы год у спальным раёне


На Generation.by прэзэнтаваная новая сэрыя з цыклу інтэрактыўных рэпартажаў аб жыцьці спальных раёнаў сталіцы. Гэтым разам анімаваныя рэалістычныя і ня вельмі героі рыхтуюцца да сустрэчы Новага году ў сваім панэльным доме.

→…
29.12.2011

Польскія спэктаклі і анімацыя для дарослых

Польскія спэктаклі і анімацыя для дарослых

У пачатку верасьня ў Менск упершыню прыедзе фэстываль польскіх спэктакляў і анімацыйнага кіно «Лялька таксама чалавек».

→…
24.08.2011

Флэш-гульня: Адчуй сябе беларускім журналістам!

Флэш-гульня: Адчуй сябе беларускім журналістам!

Лябірынты, уцёкі, перасьлед, адвечны пошук выйсьця… Жыцьцё беларускага журналіста ўсё больш нагадвае рызыкоўную гульню. Некаторыя яе правілы дыктуе рэчаіснасьць, а некаторыя пішам мы самі. БАЖ прапануе калегам у гэтую гарачую пару знайсьці вольную хвілінку для «рэлаксу» ў кампаніі старых знаёмых — КДБіста, Чыноўніка, АМАПаўца і Судзьдзі. А людзям іншых прафэсій — ненадоўга прымерыць на сябе «скуру» беларускага журналіста.

→…
08.06.2011

 1 2 3 РАНЕЙ>

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.2012 seconds.