Інтэрактыўны мульт Generation.by атрымаў узнагароду «Рэкламная кампанія года»

Рэкламная кампанія года

«Новы год у спальным раёне» ўзнагародзілі як самую яркую рэкламную кампанію 2012 году ў Байнэце.

У межах канферэнцыі «Дзелавы інтэрнэт-2012», якая стартавала сёння ў Менску, былі ўручаныя прэміі Байнэта: узнагарода за самую яркую рэкламную кампанію года, стартап года і значная падзея ў галіне IT.

Стартапам года быў прызнаны дабрачынны аўкцыён сустрэч «Мае-сэнс», а самай значнай падзеяй ў сферы IT стаў выхад кампаніі Epam на IPO ў пачатку гэтага году.

Воля Кузьміч

За самую яркую рэкламную кампанію ў сеціве прыз атрымала сузаснавальніца Generation.by мастачка Воля Кузьміч, якая і намалявала інтэрактыўны мультфільм «Новы год у спальным раёне».

«Новы год у спальным раёне з’яўляецца другой серыяй інтэрактыўнага праекту «Спальны раён». Акрамя сотняў рэкамендацыяў карыстальнікаў сацыяльных сетак City.generation.by/2/ быў таксама адзначаны сёлета дзвюма ўзнагародамі на фестывалі беларускамоўнай рэкламы Adnak.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.061 seconds.