Студэнты запрашаюць гукаць вясну

24 сакавіка Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства разам зь Дзяржаўным літаратурным музэем імя Я. Купалы запрашаюць на Гуканьне вясны ў Вязынку.

У праграме: традыцыйныя сьпевы, веснавыя карагоды, народныя гульні і танцы пад дуду (і ня толькі ;), кірмаш рамесьнікаў і іншыя цудоўныя рэчы.

Гурты: Княжыч, Варган, Квецень, Горынь, Guda, Кудмень, Dainava.

З сабой акрамя музычных інструмэнтаў, строяў, добрых настрояў, дзяцей і сяброў можна браць бліны, тэрмасы з гарбата-кавай, птушак зь цеста, стужкі каляровыя на дрэвы і цёплыя рэчы.

Кошт уваходу: уваходны квіток у музэй (дзеці — 1500, студэнты — 2000, дарослыя — 3000).

Час сьвяткаваньня: з 12:30 да 17:30.

Праезд: прыгарадным цягніком «Менск пасажырскі — Маладэчна» да станцыі Вязынка. Час адпраўленьня — 11:22, прыбыцьцё ў 12:19 (іншыя рэйсы ў 12:40, 13:37, 14:22…). Кошт квітка ў адзін бок — 2100.

11:00, 21/03/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.072 seconds.