«Беларусьфільм» зьбіраецца экранізаваць «Каласы пад сярпом тваім»

Кінастудыя «Беларусьфільм» зьбіраецца зьняць кінавэрсію рамана Ўладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Плянуецца, што фільмам зоймецца галоўны рэжысёр Купалаўскага тэатру Мікалай Пінігін, а стужка атрымае статус «нацыянальнага кінапраекту».

→…

Беларусь vs Weissrussland

Беларусь у сьвеце далёка не паўсюль «Беларусь». Вайсрусланды і іншыя B(y)elOrusSian’ы моцна ўкараніліся і нават прарасьлі ў некаторых краінах сьвету.

Швэдзкія палітыкі заклікаюць свой урад афіцыйна ўжываць слова Belarus замест Vitryssland. А міністар замежных спраў Мартынаў вучыць нямецкіх журналістаў, што краіны Weissrussland няма. Каго яшчэ варта навучыць «Belarus» любіць, паспрабаваў разабрацца Алесь Герасіменка.

→…

Зьявіліся першыя беларускія ноўтбукі

«Менскае вытворчае аб’яднаньне вылічальнай тэхнікі» выпусьціла першую партыю айчынных ноўтбукаў «Калега».

→…

Generation Belarus: італійскі фатограф апублікаваў фотарэпартаж пра сучаснае беларускае пакаленьне

 

«Пачуцьцёвы», як яго часта называюць калегі, італійскі фатограф Масіміляна Клаўзі наведаў улетку Беларусь, каб раскрыць праз аб’ектыў фотакамэры сваё бачаньне сучаснай маладой Беларусі — беларускага Generation Y. Яркія ўрыўкі з, здавалася б, звыклага беларускага жыцьця ў фотагісторыі «Generation Belarus». У 28-мі здымках і людзі на вуліцах Менску, і ў маленькай палескай вёсачцы, і Камароўскі рынак, і Басовішча, і Лошыцкі парк — але ва ўсіх фота найперш людзі.

→…

Беларусь заняла толькі 94-е месца ў сьпісе міралюбных краінаў

«Мы, беларусы - мірныя людзі…» — гэтыя першыя словы афіцыйнага гімна РБ ня ўлічылі стваральнікі сьпісу самых міралюбных краінаў сьвету і паставілі Беларусь у шэраг краінаў з нізкім узроўнем міралюбства — на 94 месца, побач з Папуа Новай Гвінэяй ды крышку вышэй за ЗША. Наша вялікая суседка Расея апынулася амаль у самым канцы на 131 месцы. Самая ж мірная краіна ў сьвеце па выніках дасьледаваньня — Ісьляндыя.

У мінулым годзе Беларусь ўвогуле адсутнічала ў сьпісе міралюбных краінаў, бо тады, як патлумачылі Generation.bY яго стваральнікі, ня было ўсіх неабходных дадзеных па нашай краіне.

→…

Беларусы ў Эўропе: «Эўрапейскі тыдзень» у ЭГУ

З 14 па 18 красавіка ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце пройдзе «Эўрапейскі тыдзень» — міжкультурны студэнцкі праект, у якім прымуць удзел каля 50 студэнтаў і проста маладых людзей з актыўнай жыцьцёвай пазыцыяй зь Беларусі, Літвы, Нямеччыны, Польшчы і Фінляндыі.

­ →…
11.04.2008

У Беларусі сфармаваная двухузроўневая сыстэма адукацыі па-за Балоньскім працэсам

8 красавіка ў Менску прайшоў круглы стол, на якім было заяўлена, што ў Беларусі сфармаваная двухузроўневая сыстэма адукацыі. Аднак нічога новага студэнтам гэтая заява не нясе. Беларусь па-ранейшаму знаходзіцца па-за межамі Балоньскага працэсу.

→…

Прадмову да «Дудкі беларускай» Багушэвіча пісалі разам некалькі сотняў чалавек

Самая масавая Агульнанацыянальная дыктоўка адбылася ў Менску 23 сакавіка: сотні людзей пісалі разам на Сядзібах БНФ і ТБМ, іншыя пісалі з роднымі і сябрамі дома. У гэты дзень вялікая колькасьць людзей узгадала словы Францішка Багушэвіча і прадэманстравала сваю пашану да беларускай мовы.­

→…

«Беларуская вясна» па-ўкраінску

Ужо другі год запар у Кіеў прыходзіць «Беларуская вясна» — шэраг культурна-палітычных мерапрыемстваў, якія ладзяцца моладзевай арганізацыяй «Салідарнасьць». Пачалося ўсё 22 сакавіка з лыжнага забега па асфальце і паказу стужкі «Беларускі рэзыстанс». Працягнецца «Вясна» да 12 красавіка. Пра ідэю мерапрыемства і сваё стаўленьне да Беларусі распавяла Generation.by прэсавая каардынатарка праекту Таня Вадзяніцка

→…
24.03.2008

Беларусы пішуць агульнанацыянальную дыктоўку 23 сакавіка

Напісаньне ў абраны дзень агульнанацыянальнай дыктоўкі адпачатку плянавалася для людзей, якія ня могуць прыйсьці на шэсьце 25 сакавіка. Ідэя была сустрэтая зь вялікім інтарэсам з боку вялікай колькасьці людзей і перарасла ў перадсьвяточную падзею, надаўшы Дню Волі дадатковай сьвяточнасьці і ўрачыстасьці. Першая дыктоўка ўжо праведзеная, складзены расклад на нядзелю, 23 сакавіка. ­

→…

 1 2 3 4 5 РАНЕЙ> >|

Дарэчы, за публікацыямі на generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
альбо ў фрэдстужцы Livejournal Далучыць у сябры
 
In 0.7031 seconds.