Студэнтаў прымусяць чысьціць Менск ад сьнегу

Студэнтаў прымусяць чысьціць Менск ад сьнегу

Мэр прыстрашыў штрафамі кіраўніцтву ўнівэрсытэтаў, калі студэнты ня выйдуць на вуліцы з рыдлёўкамі.

→…
23.01.2012
Андрэй Сьмятаньнікаў

Некалькі брытанцаў восем дзён правялі ў пабе, засыпаным сьнегам

Некалькі брытанцаў восем дзён правялі ў пабе, засыпаным сьнегам

Сем брытанцаў больш за тыдзень былі адрэзаныя ад зьнешняга сьвету ў высакагорным пабе на поўначы Англіі з-за сьнегу, які засыпаў дзьверы і вокны будынку.

→…
07.12.2010
Андрэй Сьмятаньнікаў

Першая сьнежная ноч у Менску (фота)

Абвешчанае штармавое папярэджаньне сябе апраўдала — літаральна за некалькі гадзінаў сьнегам замяло і вечаровы Менск. Хоць «генэральная рэпэтыцыя» першага сьнегу ў горадзе прайшла яшчэ ў кастрычніку, камунальныя службы, падаецца, не паверылі сыноптыкам. Прадчуваючы, што заўтра Сеціва будзе стракацець ад сьнежных фота, мы вырашылі не чакаць і выбраліся на вуліцу ўжо зараз. Дарогаў ня бачна, вецер зьбівае з ног, а мароз толькі падганяе. Менск у першую сьнежную ноч — у нашым фотарэпартажы.

→…
30.11.2010
tarka

Фота: Апошнія выходныя восені

Фота: Апошнія выходныя восені

«У нас сьнег!», «Завіруха!» — наперабой вяшчаюць фрэнда-статусы ў сацыяльных сетках. Сьнег пакуль, праўда, не па ўсёй Беларусі. Аднак на сёньня абвешчана штармавое папярэджаньне са сьнежнымі бурамі. У Менску вокны пазацягвала ледзянымі ўзорамі, а раніца адзначылася надзённымі размовамі накшталт «як завесьці машыну ў мароз?» Карацей, пакуль Менск не заваліла сьнегам, выкладаем здымкі з апошніх восеньскіх выходных — туманнае Менскае мора.

→…
29.11.2010
tarka

Эмацыйны Верасень

Эмацыйны Верасень

Раптоўная халадэча ў першы тыдзень, падвойнае бабіна лета, навальніцы і вялікі грыбны ўраджай – надвор’е ўмее зьдзіўляць. Верасень выдаўся разнастайным. Частку ягоных настрояў удалося засьведчыць у фота. 25 вялікіх здымкаў верасьню 2010 для аматараў яркай і прахалоднай восені — у нашым фотаблогу.

→…
27.09.2010
tarka

Гэта лета можа стаць самым гарачым за ўсю гісторыю

Паведамленьні мэтэаролягаў стракочуць клічнікамі, кожны дзень прыносіць новы тэмпэратурны рэкорд. Віцебск — +37.7, Магілёў — Магілёў +36.8, Гомель — +38.4. У выніку ўчора быў пабіты абсалютны рэкорд беларускіх тэмпэратур, які трымаўся паўстагодзьдзя. Тым часам да Беларусі падбіраюцца расейскія лясны пажары. Чаго далей чакаць?

→…
07.08.2010
Андрэй Сьмятаньнікаў

Эўропа і ЗША пакутуюць ад анамальнай сьпякоты

Эўропа і ЗША пакутуюць ад анамальнай сьпякоты

Санкт-Пецярбург ідзе на рэкорд продажаў марозіва, у Нямеччыне з-за сьпякоты сталі дзесяткі цягнікоў, а тэмпэратура ў Фінляндыі ставіць адзін стогадовы рэкорд за іншым. Сьвет стогне ад гарачыні. Тым часам у Менску перадаюць чарговае штармавое папярэджаньне і абяцаюць +33 да канца тыдня.

→…
15.07.2010
Андрэй Сьмятаньнікаў

Сыноптыкі прагназуюць вясну

Сыноптыкі прагназуюць вясну

Пацяпленьне пачнецца ўжо заўтра. Гідрамэтэацэнтар нарэшце абяцае вясну і +15 на праспэкце Скарыны. Хаця стаць у апошні раз на лыжы гэтым сакавіком вы яшчэ пасьпееце.

→…
18.03.2010
Алесь Bezuher

Веснавыя ПраВакацыі: Мяняем курткі на бікіні!


Тое, што вясна дзесьці загуляла і затрымліваецца, ужо зразумела. А размовы пра надвор’е цяпер ня проста ад няма чаго рабіць, а самая гарачая тэма для абмеркаваньняў як сярод заслужаных паляводаў, так і гарадзкіх айцішнікаў ці ў беларускіх музычных тусоўках. Самыя сьмелыя зь іх гатовыя нават выйсьці на вуліцы з плякатамі, каб ратаваць сьвет ад несправядлівых кліматычных крызаў ды капрызаў. Дзевяць мэсыджаў на тэму вясны ад людзей, якіх мы сустрэлі ў апошнія дні зімы — у фотаправакацыях Generation.bY.

→…
10.03.2010
tarka

Тэмпэратурныя рэкорды Менску і Нью-Ёрку

Аўторак, 21 жніўня, стаў днём тэмпэратурных рэкордаў ня толькі ў Менску, але і ў Нью-Ёрку. Покуль беларусы ня ведалі, куды схавацца ад небывалай сьпёкі і што б такое зь сябе яшчэ зьняць, амэрыканцы трэсьліся ад «холаду» і тэрмінова даставалі швэдры.

→…
22.08.2007
Мікіта Грычын
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.1621 seconds.