Сыноптыкі прагназуюць вясну

Пацяпленьне пачнецца ўжо заўтра. Гідрамэтэацэнтар нарэшце абяцае вясну і +15 на праспэкце Скарыны. Хаця стаць у апошні раз на лыжы гэтым сакавіком вы яшчэ пасьпееце.

Для тых, хто сьвята верыць у вечнасьць гэтага «прыгожага, але такога непатрэбнага сьнегу», Рэспубліканскі гідрамэтэацэнтар зьбіраецца глыбока расчараваць: зіма не назаўжды.

Атлянтыка і Заходняя Эўропа рыхтуе нам падарунак у выглядзе цёплых паветраных масаў, што ўжо заўтра дойдуць да Беларусі. Ранішні Менск сустрэне заўтра мокрым сьнегам, які будзе пераходзіць у дождж пры тэмпэратуры 3–5 градусаў вышэй за нуль, перадае «Интерфакс-Запад»


Slaver галасуе за вясну. Здымак зь веснавога фотапраекту Generation.bY «Мяняем курткі на бікіні!»

У выхадныя тэмпэратура будзе падвышацца да +5–7, зноў магчымы мокры сьнег. Але ўжо з аўторку пачнецца пахаладаньне з - 5 уначы. Хаця ўдзень тэмпэратура ўсё ж застанецца вышэй за нуль, перадае БелТА.

А красавіцкае надвор’е будзе адпавядаць норме, спадзяюцца беларускія сыноптыкі. У першыя некалькі дзён другога вясеньняга месяцу будзе яшчэ халаднавата, зь мярзотным дожджыкам, ці сьнегам. Але тэмпэратура будзе паступова падвышацца, уначы па прагнозах сыноптыкаў будзе да +5. Ужо праз тры тыдні удзень тэмпэратура падымецца да 15 градусаў, а ў канцы месяца да 20.

Вясна хутка, так што шукайце чахлы на вашы незачахлёныя лыжы.

Фота Юра Сідун 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1641 seconds.