Тэмпэратурныя рэкорды Менску і Нью-Ёрку

Аўторак, 21 жніўня, стаў днём тэмпэратурных рэкордаў ня толькі ў Менску, але і ў Нью-Ёрку. Покуль беларусы ня ведалі, куды схавацца ад небывалай сьпёкі і што б такое зь сябе яшчэ зьняць, амэрыканцы трэсьліся ад «холаду» і тэрмінова даставалі швэдры.

Паводле нашага гідрамэтэацэнтра, чырвоны слупок тэрмомэтру дасягнуў ажно плюс 31,7 градуса. Папярэдні абсалютны максымум гэтага дня складае плюс 29,9 градуса і быў зарэгістраваны ў 2001.

Тым часам у Нью-Ёрку склалася цалкам супрацьлеглая сытуацыя. Найвышэйшая зафіксаваная тэмпэратура аўторку склала ўсяго 15 градусаў. Звычайна максымальна высокая адзнака гэтага дня – 28 градусаў, а мінімальная – плюс 19,4 градуса.

А ў Менску сёньня чакаецца да 32 градусаў пры абсалютным максымуме плюс 30,9.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.098 seconds.