Абвешчанае на сёньня штармавое папярэджаньне сябе апраўдала — літаральна за некалькі гадзінаў сьнегам замяло і вечаровы Менск. Хоць «генэральная рэпэтыцыя» першага сьнегу ў горадзе прайшла яшчэ ў кастрычніку, камунальныя службы, падаецца, не паверылі сыноптыкам. Прадчуваючы, што заўтра Сеціва будзе стракацець ад сьнежных фота, мы вырашылі не чакаць і выбраліся на вуліцу ўжо зараз. Дарогаў ня бачна, вецер зьбівае з ног, а мароз толькі падганяе. Менск у першую сьнежную ноч — у нашым фотарэпартажы.