Дзень Волі ў фота нямецкага студэнта

Перад кінатэатрам «Кастрычнік» на станцыі метро «Акадэмія навук» сабраліся каля тысячы грамадзянак і грамадзян, каб адсвяткаваць дэманстрацыяй Дзень Незалежнасці. Гэта былі 95-я ўгодкі стварэння першай незалежнай Беларусі. Пляцоўка перад кінатэатрам была агароджаная кратамі, і патрапіць туды магчыма было толькі праз металашукальнікі. Зрэшты, гэтага амаль ніхто не рабіў. Адтуль ішлі па вуліцы Сурганава ў Парк Дружбы народаў. Кожны раз, калі трапляўся светлафор, дарогу пераходзіць дэманстранты мусілі толькі на зялёны, каб не замінаць дарожнаму руху. Дзіўна, што ў акцыі ўдзельнічала вельмі шмат старых людзей. Па дарозе было мала відаць міліцыянтаў у форме, затое многія з іх ішлі разам з калонай і былі апранутыя ў цывільнае, збольшага мелі навушнік у вуху і ў руцэ відэакамеру, то бок адносна добра іх можна было пазнаць. Побач паўсюль быў бел-чырвона-белы сцяг, што з’яўляўся афіцыйным сцягам Беларусі ў часы першай незалежнасці 1918-1919, а таксама пасля Савецкага Саюза 1991-1995. Пасля Лукашэнка змяніў дзяржаўныя сімвалы.

Анастасія Дашкевіч трымае партрэт свайго мужа Змітра Дашкевіча

Прыйшоўшы ў парк, ўдзельнікі і ўдзельніцы дэманстрацыі рушылі на пляцоўку перад сцэнай, каб трапіць туды, яны мусілі зноў-такі праходзіць праз металашукальнікі і праз міліцыянтаў, што іх абшуківалі. Падчас мітынгу людзі казалі прамовы і спявалі песню Ляпіса Трубяцкога «Не быць скотам». Іранічна, што ўдзельнікі сапраўды былі агароджаныя як скаціна, бо вакол месца дэманстрацыі ў парку стаялі таксама краты. Яны патрабавалі болей свабоды, вызвалення палітвязняў, сярод іншых праваабаронца Алеся Бяляцкага. 

Болей здымкаў у нямецкамоўным дзённіку Яна-Хенрыка Вібэ

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1058 seconds.